Нады́баць ’натрапіць, сустрэць’ (Сцяшк. Сл.; Сцяц., в.-дзв., Шатал.), надыбаць ’наткнуцца, набрысці’ (слонім., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), параўн. надыбаць рой ’знайсці ў лесе дупло з роем’ (ашм., З нар. сл.). Да ды́баць ’ісці, чыкільгаць’ (гл.), параўн. надыйсці́ ’натрапіць’: надышоў на грыбы (Сл. ПЗБ).
Надыма́нкі ’каралі’ (рэч., Мат. Гом.). Гл. надзіма́нкі ’тс’.
Нады́сь ’нядаўна, на днях’ (Нас., Бяльк., Сцяшк. Сл.), ’цяпер, зараз’ (Мат. Гом.), ’надоечы’ (Жд. 1, Ян.), параўн. рус. надысь ’на днях. нядаўна’, ’сягоння’, укр. надісь, надійсь ’бадай, верагодна’ (калі гэта не ад надіятися ’спадзявацца’). Узыходзіць да *onogъdy + *si або *onъdy + *si (ESSJ SG, 2, 526; Фасмер, 3, 38), гл. нагды, надоечы.
Надыха́нка ’хлеб з цеста, замешанага грэцкай мукой на аржаной рошчыне’ (мядз., Нар. сл.). Відаць, да дыхаць ’падыходзіць, уздымацца (пра хлеб)’, семантычная паралель — пышка, пышны ад пыхаць (гл. Фасме, 3, 422).
Надэ́чыць 1 ’падбухторыць’, надэ́чыцца ’падбухторыцца’, надэ́чаны ’падбухтораны’ (Яўс.). Утворана ад дэ́чыць ’павучаць, падбухторваць’, дэ́чыцца ’навучацца, пераймаць’, дэ́чаны ’навучаны’, для якіх не выключана аднолькавае паходжанне з бачыць ’гаварыць’, надэ́чыць ’нагаварыць’, што выводзяцца з літ. dėti ’абгаворваць’ (Сл. ПЗБ, 182). Можна меркаваць і пра блізкасць да дзеяслова незакончанага трывання дукаваць ’павучаць, падбухторваць’ (гл.), форма закончанага трывання ад якога была б над укаваць або *навучыць, што вельмі блізка фармальна і семантычна да разглядаемага слова.
Надэ́чыць 2 Змяшчаць’ (Каханоўскі, Повязь часоў. Мн., 1985, 87), з тэксту не відаць, дзе распаўсюджана слова. Каханоўскі спрабуе звязаць з уласнай назвай Маладэнна, якая этымалагізуецца як ’малазмяшчальнае месца’, паколькі населены пункт быў заснаваны паміж поймай ракі і Ашмянскім узвышшам. Няясна, магчыма звязана з літ. dėti ’класці, змяшчаць’, nudėti ’залажыць, засунуць’, што адпавядае слав. *detiy адно са значэнняў якога ’дзець, класці, змяшчаць’ (гл. Абаеў, ВЯ, 1988, 3, 36); тады назва горада рэканструюецца як *malo‑detь‑no (суч. Маладзечна).
Нае́дак ’пажытак для арганізма ад з’едзенай стравы, сытнасць’ (полац., Янк. 1; ТС), ’ежа (сытная)’ (рагач., жлоб., жытк., Мат. Гом.), нае́дкі ’яда’ (саліг., Нар. сл.), рус. нае́дка ’ежа, яда’. Параўн. нае́дзены, нае́дны ’сыты, пад’еты’ (ТС), да есці (гл.).
На́едзь ’хвароба коней’ (пухав., Жыв. сл.), ’камень на зубах у каня’, ’жалвакі ў сале пад сківіцамі ў свіней’ (ТС). Ад нае́сці, гл. е́сці.
На́жа ’удача’ (ТС), на́джа ’надзея, спадзяванне’ (драг., З нар. сл., столін., Нар. лекс.; лунін., Шатал.), параўн. нена́джэно ’нечакана, неспадзявана; незнарок’ (ТС). Праславянскі дыялектызм *nadja? Параўн. серб.-харв. на́да ’надзея, спадзяванне’, славен. nȃda ’тс’. Гл. надзе́я. Не выключана, што аналізуемае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад на́дзіцца ’спадзявацца, чакаць’ або на́дзіць ’вабіць, прыманьваць’.
*Нажава́ты, ножовиты ’абзолісты’ (ТС). Да нож, бо дошкі маюць няроўныя, вострыя краі (падобныя да ляза нажа).
Нажалопкацца ’наглытацца’ (гродз., Цых.), нажолупицца ’наглытацца не жаваўшы’ (ТС), нажлопацца ’напіцца гарэлкі, нахлябтацца’ (Сл. ПЗБ), рус. прыбалт. нажелубиться ’наесціся’, польск. nażłopać się ’нахлябтацца’. Экспрэсіўныя словы, у аснове якіх ляжыць каранёвы элемент *žlop‑ (параўн. польск. zlopać ’прагна піць’), які чаргуецца са *žlok‑ (параўн. жлокаць ’хлябтаць’, нажлокацца ’нахлябтацца’ (Нас.), што могуць узыходзіць да лопаць ’жэрці’, локаць ’хлябтаць’ з узмацненнем пры дапамозе пачатковага ж- (гл. жлокаць)). Звяртае на сябе ўвагу значнае падабенства ў семантыцы і фанетыцы літ. iluöbti ’жэрці, глытаць вялікімі кавалкамі’ да славянскіх форм, таксама як і паралелізм žluobti: iluöbas ’кармушка (для каровы)’ і адпаведных славянскіх форм і назоўніка жолаб (żłób) ’драўлянае карыта; кармушка’, што, улічыўшы кампактны арэал распаўсюджання экспрэсных слоў, магло б сведчыць аб запазычанні ці хутчэй аб агульным паходжанні названых слоў.