Нажлу́кціцца ’напіцца празмерна’ (ТС, мядз., Сл. ПЗБ). Да жлу́кціць ’піць’ (гл.). Сюды ж нажлугціцца ’напіцца (гарэлкі)’, якое Грынавяцкене (зб. Lietuvių kalbos specialioji leksika. Vilnius, 1983, 186) выводзіць непасрэдна з літ. žlùgti ’мокнуць’, žlùgtas ’жлукта’, нажлагта́цца ’напіцца (гарэлкі)’ (дзятл., ашм., там жа), што суадносіцца з літ. žlaũgti ’жлукціць (бялізну)’, а таксама нажлю́хацца, нашлю́хацца ’напіцца (гарэлкі)’ (Сл. ПЗБ).
На́жма ’крынічнае месца на схіле ўзгорка, дзе заўсёды сочыцца вада; гразкае месца’, ’вялікая колькасць вады пад снегам або пад лёдам у час адлігі’, ’прыліў вады ў рэчку, напор вады на плаціну’ (Яшк.), рус. нажим ’топкае месца пад гарою, дзе збіраецца вада з крыніц’, ’нізкае забалочанае месца’, нажбм ’тс’. Варбат параўноўвае з чэш. па žmach ’хоць выціскай’, мараўск. nažit uodu ’набракнуць, набрацца вільгаці (пра грыбы, адзенне, зямлю)’ (ОЛА, 1981, 277–279). Да *žętiy *žьmęy гл. жаць, жмаць ’ціснуць’, параўн. іншыя назоўнікі з такім жа значэннем: націск, націскі, напор і пад. (Яшк.).
Нажмяні́ць ’пашкодзіць, натрудзіць руку работай на агародзе’ (брэсц., Нар. лекс.). Да жменя (гл.).
Нажні́цы 1 ’ножны, нажнічкі’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), нажэ́нкі, нажэ́нькі ’тс’ (Сцяшк. Сл.; Жд. 1), нажы́чкі ’тс’ (Нас.), нажэ́нцы ’тс’ (Бяльк.). Гл. ножны, ножніцы.
Нажні́цы 2 ’панажы ў кроснах’ (воран., Сцяшк. Сл.). Да нага́, нажны́ ’які прыводзіцца ў рух пры дапамозе ног’, параўн. нажна́я сту́па і пад.
Нажор ’вада пад вясеннім снегам’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Відаць, да *žьrati ’паглынаць’, параўн. нажорціся ’нажэрціся’, а таксама рус. нажор ’набуханне скуры пасля апрацоўкі спецыяльным растворам’, нажораться ’напіцца, нажэрціся’. Да словаўтварэння гл. на́жма.
Нажоўка ’невялікая пілка’, Пяткевіч тлумачыць па-польску ’piłka t. zw. złodziejska’ (Пятк.), рус. ножо́вка ’тс’. Да нож, нажовы ’які мае адносіны да нажа’, хутчэй за ўсё ў выніку семантычнай кандэнсацыі атрыбутыўнага спалучэння тыпу нажовая пі́лка, параўн. тураўск. ножо́ва ха́тка ’похва для нажа’.
Нажу́тка ’жакет’ (Жд. 1, Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), ’летнік з сівага даматканага сукна’ (навагр., Нар. сл.), ’безрукаўка’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). З польск. narzutka ’жаночая накідка’, ад narzucić ’накінуць’.
Наза́д (Нас., БРС, ТСБМ), рус. назад, укр. назад, польск. nazad, чэш. nazad, славац. nazad, в.-луж. nazad, славен. nazaj, серб.-харв. на̏зад, балг. назад, макед. назад. Са спалучэння прыназоўніка *na і назоўніка *zadъ у форме він. скл. адз. л., параўн. з формай дав.-месн. скл. — наза́дзе ’ззаду’ (Сцяшк. Сл.), назадзі́ (гродз., З нар. сл.) назаду́ (ТС). Гл. Брукнер, 643; Шустар-Шэўц, 13, 995.
Наза́рак ’на наступны год’ (Сцяшк. Сл.). Са спалучэння на (прыназоўнік) і зарак (прыслоўе), аналагічна да назиўтра *на наступны дзень’; другая частка ў сваю чаргу са спалучэння прыназоўніка за і назоўніка рок ’год’, якое ў выніку зліцця аформілася ў адно фанетычнае слова з пераносам націску на першую частку. Падобным чынам утворана і назатакрок ’пазалетась’ (Сцяшк. Сл.), гл. такрок.
Наза́ўтра ’на наступны дзень’. Іншыя формы: наза́ўтрэ, наза́ўтрае, наза́ўтрая, наза́ўтрыя, наза́ўтрага (Сл. ПЗБ, Жд. 1; жлоб., Мат. Гом.; калінк., З нар. сл.), наза́ўтро, наза́ўтрэй (ТС). Са спалучэння на і заўтра (гл.), што ўяўляе род. скл. адз. л. ад назоўніка *utro з прыназоўнікам *za. Паводле Карскага, апошняя форма часта разглядаецца ўжо як наз. скл. і можа стаяць пасля розных прыназоўнікаў, у залежнасці ад чаго змяняецца і канцавое ‑а: na zau̯tra, u̯ zau̯try, da zau̯try (Федар.), можа таксама прымаць канчаткі прыметнікаў (Карскі 2–3, 74–75), як гэта дэманструюць прыведзеныя формы. Падобныя ўтварэнні вядомы іншым славянскім мовам, параўн. рус. наза́втра, наза́втрие, наза́втрия, наза́втрее, наза́втраго і пад., укр. наза́втра, наза́втре, польск. nazajutrz, nazautrze, чэш. nazítrí, в.-луж. nazajtra, н.-луж. nazajtša і інш., аднак узніклі яны, відаць, самастойна ў кожнай з іх, параўн. Шустар-Шэўц, 13, 995.