Нажлу́кціцца ’напіцца празмерна’ (ТС, мядз., Сл. ПЗБ). Да жлу́кціць ’піць’ (гл.). Сюды ж нажлугціцца ’напіцца (гарэлкі)’, якое Грынавяцкене (зб. Lietuvių kalbos specialioji leksika. Vilnius, 1983, 186) выводзіць непасрэдна з літ. žlùgti ’мокнуць’, žlùgtas ’жлукта’, нажлагта́цца ’напіцца (гарэлкі)’ (дзятл., ашм., там жа), што суадносіцца з літ. žlaũgti ’жлукціць (бялізну)’, а таксама нажлю́хацца, нашлю́хацца ’напіцца (гарэлкі)’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)