Нажоўка ’невялікая пілка’, Пяткевіч тлумачыць па-польску ’piłka t. zw. złodziejska’ (Пятк.), рус. ножо́вка ’тс’. Да нож, нажовы ’які мае адносіны да нажа’, хутчэй за ўсё ў выніку семантычнай кандэнсацыі атрыбутыўнага спалучэння тыпу нажовая пі́лка, параўн. тураўск. ножо́ва ха́тка ’похва для нажа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)