◎Надзіма́нкі ’пацеркі, пустыя ўсярэдзіне’ (навагр., Нар. сл., маст., Сцяшк.), надыманні ’каралі’ (рэч., Мат. Гом.). Ад надзімаць, надмаць, да дзьмуць (гл.); форма з ‑дым‑ адпавядае хутчэй за ўсё ітэратыву ад дзеяслова дзьмуць, параўн. надымацца ’надувацца’ (Нас.), польск. dymać, nadymać ’дуць, надуваць’, чэш. dymali, nadymali ’тс’, гл. Махэк₂, 124.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)