Нады́сь ’нядаўна, на днях’ (Нас., Бяльк., Сцяшк. Сл.), ’цяпер, зараз’ (Мат. Гом.), ’надоечы’ (Жд. 1, Ян.), параўн. рус. надысь ’на днях. нядаўна’, ’сягоння’, укр. надісь, надійсь ’бадай, верагодна’ (калі гэта не ад надіятися ’спадзявацца’). Узыходзіць да *onogъdy + *si або *onъdy + *si (ESSJ SG, 2, 526; Фасмер, 3, 38), гл. нагды, надоечы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)