Надыха́нка ’хлеб з цеста, замешанага грэцкай мукой на аржаной рошчыне’ (мядз., Нар. сл.). Відаць, да дыхаць ’падыходзіць, уздымацца (пра хлеб)’, семантычная паралель — пышка, пышны ад пыхаць (гл. Фасме, 3, 422).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)