Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Навоны, навуоны ’пабочны’ (гом., Сержп. Отч., 9). На аснове прыназоўнікавага спалучэння *na иъnъ ’знадворку, вонкі’ (гл. вокі), параўн. балг. навън ’тс’.

Наворашнік ’шкло ад газавай лямпы’ (беласт., «Ніва», 24 чэрв. 1979 г.). Хутчэй за ўсё ад навіриць ’насаджваць, насоўваць’, параўн. аўраць (гл.), што ў сваю чаргу узыходзяць да праславянскага ітэратыўнага дзеяслова *verati/*virati (гл. Варбат, ОЛА, 1981, 281), параўн. рус. пск., наўг. вирать, верать ’соваць, усоўваць’, балг. ера ’тс’ і інш.

Наворысты ’пахілены (пра дрэва)’ (лельч., Нар. лекс.), ’пахілы, нахілены (пра дрэва)’ (ТС). Відаць, належыць да вялікай групы слоў з коранем ‑ver‑j‑vor‑, якія абазначаюць розныя жэрдкі, рычагі, загароды і пад., параўн. палес. вор ’плот у дзве ці тры жэрдкі’, укр. ворина ’калок у частаколе’, забора ’калок, якім закрываюць вароты’, славен. navor ’рычаг’ і інш., усе да *verati ’ўсоўваць’. Гл. вор2.

Наворышча ’нечаканае (выпадковае) спатканне’ (Бяльк.). Ад наўрацца ’выпадкова набрысці, нечакана сустрэцца’. Гл. наўрышча.

Навотны ’незнаёмы’ (бераст., Сцяш. Сл.), ’пра жывёлу, якая першы раз пасвіцца ў статку’ (мазыр., Жыв. сл.), новдтны ’наежджы, прыбытны аднекуль’ (ТС), ст.-бел. новотный ’новы’ (1499 г.), укр. новітний ’які нядаўна з’явіўся, новы’, польск. nowotny, чэш. novotny, славац. novotny, в.-луж. novotny ’тс’. Выказваецца меркаванне аб запазычанні ст.-бел. слова са ст.-польск. nowotny (Булыка, Лекс. запазыч., 194), што мае, відаць, пэўныя падставы, паколькі ў бел. мове не зафіксаваны зыходны назоўнік, які шырока прадстаўлены ў зах.-слав. мовах, параўн. польск. nowota ’навіна’, чэш. novota ’тс’, в.-луж. novota і інш. Гл. новы.

На́вуж ’наўскапыта, галопам’ (мсцісл., З нар.-сл.), навуш: «бегла навуш» (Куляшоў), у запісах Шымкевіча наводзь «очень быстро, во весь дух» (Грыг.). Няясна, магчыма, звязана з вужлы, вушлы ’шпаркі, жвавы, борзды’; калі зыходзіць з навож, то да вазіць, везці, параўн. рус. науезд уехать, наудёр удрать, наулёт лететь і г. д.

На́вуза, на́ўза ’вашчына’ (паст., З нар. сл.), ’соты без мёду, вашчына’ (слаўг., Нар. сл.), ’аснова для пчаліных сотаў, вырабленая штучна’ (мядз., Нар. словатв.), ’неператоплены воск’, ’рамка для вашчыны ў калодачным вулеі’ (Сл. ПЗБ), навужваць ’рыхтаваць рамкі для мёду’ (Мат. Гом.), наву́знік, наву́жнік ’невялікі вулей у лесе на дрэве, пастаўлены для лаўлення раёў, што вылецелі са свайго пчальніка’ (Гарэц.); параўн. рус. наўза ’сухія ці пустыя канцы сотаў, падрыхтаваная вашчына без мёду’, науз, наузник ’невялікі вулей у лесе на дрэве (для лаўлення дзікіх пчол)’. Да вуза (гл.), вязаць; адносна словаўтварэння параўн. таксама рус. науз ’частка конскай збруі’, літаральна ’прывязь’; тады семантыка слова тлумачыцца як ’тое, што навязана, начэплена’, што адпавядае старажытнаму спосабу натыкання вашчыны на спецыяльныя калонкі ў калодачным вулеі.

Наву́ка (ТСБМ, Яруш., Гарэц.), ст.-бел. наука ’навука, сістэма ведаў; вучоба; навучанне; урок, нешта павучальнае; казань, пропаведзь; парада’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 65). Укр., рус. наука, польск., чэш., славац. nauka, в.-луж. nawuka, балг., макед. наука, серб.-харв. наука, славен. nauk ’навучанне, вучэнне, урок, прыклад, папярэджанне’. З *na‑ і ‑uk, гл. вучыць (Фасмер, 3, 49; Махэк₂, 666; спец. адносна ўсходнеславянскага слова гл. Кохман, SOr, 29, 115–120).

Навуле́чка ’навалачка’ (навагр., З нар. сл.). З польск. nawleczka ’тс’, параўн. наўлечка; устаўное у з’явілася, відаць, для перадачы характару гучання польскага якое не ідэнтыфікуецца з бел. ў, што сведчыць хутчэй за ўсё аб вусным шляху запазычання слова.

Наву́рзацца ’наесціся многа’ (Грыг.), навурзгацца ’тс’ (полац., Нар. лекс.). Ад ву́рзаць, ву́рзгаць ’хлябтаць, сёрбаць’ (гл.).