◎ На́вуж ’наўскапыта, галопам’ (мсцісл., З нар.-сл.), навуш: «бегла навуш» (Куляшоў), у запісах Шымкевіча наводзь «очень быстро, во весь дух» (Грыг.). Няясна, магчыма, звязана з вуж- лы, в у иглы ’шпаркі, жвавы, борзды’; калі зыходзіць з навож, то да вазіць, везці, параўн. рус. науезд уехать, наудёр удрать, наулёт лететь і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)