◎ На́ўрышча ’напасць, гора, ліха, бяда’ (жлоб., Жыв. сл., Ян.), наўрэць ’неспадзявана сустрэць, убачыць, напаткаць’: вужаку наўрэў (Купала), наўрэцца ’напаткацца’ (Жд. 2), наўрицца ’выпадкова набрысці, натрапіць, нечакана сустрэцца’ (Гарэц., Бяльк.), наўрыцца ’знячэўку спаткаць, натрапіць’ (маладз., Янк. Мат.), параўн. выпадак (ву́падок) ’няшчасце, непрыемнае здарэнне’ (ТС). Да ўраць ’натыкаць, насаджваць’, гл. наўраць, наві раць, наворышча, вор2© да семантыкі ϊ параўн. наткнуцца ’нечакана сустрэць’, спаткацца ’сустрэцца’ і пид.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)