◎ Наворысты ’пахілены (пра дрэва)’ (лельч., Нар. лекс.), ’пахілы, нахілены (пра дрэва)’ (ТС). Відаць, належыць да вялікай групы слоў з коранем ‑ver‑j‑vor‑, якія абазначаюць розныя жэрдкі, рычагі, загароды і пад., параўн. палес. вор ’плот у дзве ці тры жэрдкі’, укр. ворина ’калок у частаколе’, забора ’калок, якім закрываюць вароты’, славен. navor ’рычаг’ і інш., усе да *verati ’ўсоўваць’. Гл. вор 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)