Аўра́ць ’складваць гарох, віку для прасушкі’ (Касп.). Утворана шляхам дэкампазіцыі з уваўра́ць, дзеяслова закончанага трывання да увіра́ць ’вешаць на астраўкі гарох для прасушкі’ (беш., Крывіцкі, вусн. паведамл.), параўн. віц. падвіраць (незакончанае трыванне) ’тс’, дзе выступае той жа корань ‑вір‑ (‑ўр‑) і рус. пск. вирать ’піхаць’, балг. вра, въви́рам піхаць, засоўваць’, ст.-слав. въврѣти ’ўсунуць’; адсюль зыходная семантыка дзеяслова напіхваць, натыкаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)