◎ Навотны ’незнаёмы’ (бераст., Сцяш. Сл.), ’пра жывёлу, якая першы раз пасвіцца ў статку’ (мазыр., Жыв. сл.), новдтны ’наежджы, прыбытны аднекуль’ (ТС), ст.-бел. новотный ’новы’ (1499 г.), укр. новітний ’які нядаўна з’явіўся, новы’, польск. nowotny, чэш. novotny, славац. novotny, в.-луж. novotny ’тс’. Выказваецца меркаванне аб запазычанні ст.-бел. слова са ст.-польск. nowotny (Булыка, Лекс. запазыч., 194), што мае, відаць, пэўныя падставы, паколькі ў бел. мове не зафіксаваны зыходны назоўнік, які шырока прадстаўлены ў зах.-слав. мовах, параўн. польск. nowota ’навіна’, чэш. novota ’тс’, в.-луж. novota і інш. Гл. новы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)