Наворашнік ’шкло ад газавай лямпы’ (беласт., «Ніва», 24 чэрв. 1979 г.). Хутчэй за ўсё ад навіриць ’насаджваць, насоўваць’, параўн. аўраць (гл.), што ў сваю чаргу узыходзяць да праславянскага ітэратыўнага дзеяслова *verati/*virati (гл. Варбат, ОЛА, 1981, 281), параўн. рус. пск., наўг. вирать, верать ’соваць, усоўваць’, балг. ера ’тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)