Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Младзе́нцы, младэ́нцы ’свята — забіванне дзяцей у Віфліеме’ (Нас.). Са ст.-рус. младенецъ ’дзіцё’. Да маладзе́нец 1 (гл.).

Младзянковы ’маладзіковы’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск. młodziankowy < młodzikowy < młodzik ’маладзік’.

*Мла́дшы, мла́чшы ’менш вопытны плытагон’ (дзвін., Нар. сл.). З ц.-слав. младший ’маладзейны’ праз рус. мову. Да малады́ (гл.).

Мла́кі ’балота з іржавай вадой’ (лельч., ЛАПП), укр. паўн.-жытом. мла́ка ’тс’, зах., адэск. млако́вина ’трава, якая расце на багне’, польск. młoka, młaka, чэш. mláka, паўд. mlačina, славац. mláka, славен. mláka, mlakúža, серб.-харв. мла̏ка, макед. млака, балг. млака́. Прасл. melka і molka (Скок, 2, 440; Бязлай, 2, 187), калі ўзяць ад увагу ст.-рус. молокита ’дрыгва’, рус. чарапавецк. ’балотная расліна’, роднасныя да лат. plācis ’балота’ (мена пачатковых губных, як у прасл. mъrky ’морква’). Аўтары ЕСУМ (3, 489) мяркуюць, аднак, што ўкр. і польск. лексемы запазычаны з усх.-раманскіх моў (малд. мла́кэ, рус. mlácǎ), а апошнія з паўд.-слав. моў. Голамб (JP, 32 (5), 1952, 207–208 і МЈ, 10 (1–2), 1959, 26) лічыць, што польск. і ўкр. лексемы прыйшлі са славац. (чэш.) мовы, а туды — з паўд.-слав. тэрыторыі. Гэтак жа Талстой (Геогр., 153). Голуб-Копечны (226) і Махэк₂ (367) выводзяць прасл. форму ў выглядзе mlaka, што, паводле аўтараў ЕСУМ, з’яўляецца недастаткова абгрунтаванай рэканструкцыяй.

Млась ’млосць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да млосць (гл.). Карэннае ‑а‑ замест ‑о‑, як у ст.-бел. чланъ, чланки пры польск. człon(ek) (Карскі, 1, 137). Аб мене ‑сʼць > -сь гл. Карскі, 1, 356.

Мле́віцца ’думацца, здавацца, уяўляцца’ (паўн.-усх., КЭС). Да прасл. mьněti (Фасмер, 2, 633). Параўн. рус. мниться, ст.-рус. мьнѣние ’падазрэнне, дапушчэнне’, вяц. мле́нье ’тое, што здаецца, уяўляецца’. Мена мн‑ > мл‑ і ў балг. мля, мня ’мяркую’.

Мле́йкі ’які выклікае млявасць’ (беласт., Сл. ПЗБ). З ⁺мдлейкі. Параўн. польск. mdleja ’хваравіты, кволы чалавек’.

Мле́ка, мле́чка ’малако, малачко’ (Сл. ПЗБ, Яруш., мін., Шн.). З польск. mleko, mleczko (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 72; Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10).

Мленнік ’млынар’ (Інстр. III). У выніку кантамінацыі польск. mlenie ’памол’ і бел. ме́льнік.

Млець ’траціць прытомнасць, свядомасць’, ’абміраць’, ’слабнуць, нямець’, ’вянуць’, ’баяцца’, ’доўга парыцца ў закрытай пасудзіне’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Касп., Шат., Гарэц., Растарг., ТС; тураў., КЭС; КЭС, лаг.; смарг., Сл. ПЗБ). Укр. млі́ти, рус. млеть, ст.-рус. мьдлити, польск. mdleć, чэш. omdlíti, ст.-чэш. mdléti, славац. mdlieť, славен. medléti, medȅl, medlȇn ’слабы, худы’, харв. mlȇdan ’худы’, ст.-ц.-слав. мъдлъ. Не зусім яснае слова. Паводле Скока (2, 442), харв.-славен. прыметнікі — самастойныя ўтварэнні з blijed ’бледны, цьмяны’. Бязлай (2, 175) супастаўляе славен. medléti з рус. модеть ’слабець’ (гл. бел. мадзе́ць) і з медленный (як Бернекер, 2, 64 і Фасмер, 2, 632), але і з літ. maũsti ’ныць, сумаваць, быць прыгнечаным’, выводзячы прасл. форму mъdъlъ — другую ступень рэдукцыі да muditi, аднак дапускаючы таксама і кантамінацыю розных блізкіх лексем: maleti, mleti, mlahav. Махэк₂ (356–357) апрача рус. медлить дадае яшчэ меледа́ ’прамаруджванне’, выводзячы прасл. форму mьdъ, а паводле меледи́ть — meld‑. Сюды ж бел. мля́вы ’пазбаўлены бадзёрасці, вялы, слабы, стомлены, павольны’ (ТСБМ) < мляўкі ’тс’, ’парны, гарачы, які даводзіць да млявасці’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Мат. Маг.; КЭС, лаг.), млевота ’стомленасць’ (Растарг.).