Млосць, паст. млось ’пачуццё слабасці, якое наступае перад стратай прытомнасці, рвотай’, ’прыкрасць’ (ТСБМ, Нас.; мін., драг., КЭС; віл., воран., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), млосны ’сумны, прыкры; які даводзіць сябе да знямогі’ (Нас.), ’маласольны’ (маст., Сл. ПЗБ), млосна ’нядобра, моташна, нязносна’ (ТСБМ, Грыг., Гарэц., Яруш., Мядзв., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., ТС). Ст.-рус. мдлость ’слабасць’ (XVI ст.). Відаць, запазычана са ст.-польск. mdłość. Гл. таксама млець, мдле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)