Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Міцыя́ (іран.) ’імасць, важная асоба’ (карэліц., Марц.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ц‑ыя (напр., драг. страмо́цыя ’сорам’) ад моц ’сіла, важнасць, магутнасць’, якое з польск. moc ’тс’.

Міцюк, ст.-бел. митюкъ ’гунька з лямцу’, рус. дан., кубан. митю́к ’лямцавая падкладка’. З асм.-тур. müttekiā ’падушка’ (Булыка, Лекс. запазыч., 123).

Міча́лка ’адна з дзявочых вясельных пасад; яе займала сястра маладога: сядзела побач з братам маладога і трымала васковыя свечкі’ (ТС). Няясна.

Міча́ць, міча́ці ’абзывацца слабым голасам (пра карову)’ (мядз., Нар. сл.; беласт., Сл. ПЗБ), рус. калін. мича́ть ’тс’. Да мычаць.

Мі́чман ’воінскае марское званне’ (ТСБМ). З рус. ми́чман (з 1710 г.) ’малодшы лейтэнант у флоце’, якое з англ. midshipman ’марскі кадэт’ (Фасмер, 2, 630; Крукоўскі, Уплыў, 83).

Мічы́сетка ’вотруб’е з пшанічнай мукі’ (Грыг.), мі́зісітка ’пшанічная мука’, міжы́седка ’дробнае вотруб’е з пшанічнай мукі’ (паўд.-усх., КЭС). З меж‑сі́тка < паміж сітам.

Мі́шань ’корм для свіней: мякіна, абмешаная мукой’ (кам., Шатал.), мешынь ’другі раз пераворанае поле’ (Нік. Очерки). Да мешань (гл.).

Мі́шка (разм.) ’мядзведзь’, ’дзіцячая цацка’ (ТСБМ), рус. Ми́шка, Мишу́ха ’мядзведзь’. Табуістычная назва мядзведзя ад імя ўласнага Міхаіл (Брандт, РФВ, 7, 61; Фасмер, 2, 631).

Мішкава́ць 1 ’тайком выведваць’ (ст.-дар., Нар. сл.), ’шукаць’ (гродз. Сцяшк. Сл.). Да мышкава́ць (гл.).

Мішкава́ць 2 ’кватараваць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). З польск. mieszkać і zamieszkiwać ’жыць, пражываць’.

Мішкі́ні, мішкі́нькі ’абабкі, Leccinum scabrum’ (шальч., Сл. ПЗБ), ашм. мішкі́нь, воран. мяшкі́нь ’тс’ (Сцяшк. Сл.). З літ. miškìniai ’тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 71).