Мі́сто ’горад’ (Клім., Булг.) місцо ’тс’ (Д.-З., Шн.). Да ме́ста (гл.).
Містры́ня ’кіраўнік дома, ключніца’ (Нас.). Да ахмістры́ня (гл.).
Містрыпі́чка ’рухавая, гаваркая асоба з тоненькім галаском’ (полац., Нар. лекс.). Няясна.
Мі́стыка ’вера ў надпрыродныя, таямнічыя сілы і зносіны з імі чалавека’, ’нешта загадкавае, нерастлумачальнае’ (ТСБМ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77), якое праз зах.-еўр. мовы прыйшло са ст.-грэч. μυστικός ’таямнічы’. Не выключана ў якасці пасрэдніцы польск. мова, як у лексемы містэрыя ’тайныя абрады ў гонар бажаства ў старажытных краінах’, ’рэлігійная драма ў сярэднія вякі’, ст.-бел. мистерия ’містэрыя, таінства’ (XVI ст.), якое са ст.-польск. misteryjum < с.-ням. Mysterium (мн. л. Mysteria) < лац. mystērium < ст.-грэч. μυστήριον ’тайна, таінства’ (Булыка, Лекс. запазыч., 179; Фасмер, 2, 627) < ст.-грэч. μύω ’закрываю вочы, стульваю губы’.
Місцю́к, місьцю́к ’мастак, майстар, знаўца’, ’зух’ (Нас., Грыг., Бяльк.; паўд.-усх., КЭС), укр. мистю́к, рус. мастюк. Параўн. яшчэ бел. мастак. Усе з’яўляюцца пераўтварэннем са ст.-бел. майстеръ, майстръ, мастеръ, мистръ, мийстръ ’майстар, начальнік, правіцель’, ’настаўнік’, ’кат’, якія праз ст.-польск. мову прыйшлі з с.-в.-ням. meistere лац. magister ’правіцель; кіраўнік, настаўнік’ (Карскі, Труды, 312; Жураўскі, Бел. мова, 61; Булыка, Лекс. запазыч., 189).
Місю́гін ’вар’ят’ (Шат.), рус. миши́гинер ’дурны, юродзівы’. З ідыш ein Meschuggener (чэш. mišuge, mešuge ’тс’), якое са ст.-яўр. mesuggah (Шатэрнік, 158; Фасмер, 2, 630). Не выключана магчымасць кантамінацыі ідыш і слова, утворанага (накшталт чэш. misogyn ’жанчынаненавіснік’) са ст.-грэч. μισέω ’ненавідзець’ і γυνή ’жанчына’.
Мі́та ’капец бульбы’ (петрык., Выг. дыс.; мазыр., З нар. сл.). Праз польск. (паморск., варм.-мазурск.), каш. mita ’тс’, якія з н.-ням., с.-гал. mite (ням. Miete) < лац. mēta foeni ’стог, сцірта’ < mēta ’конус, піраміда’ (Басара, Terminol., 2, 60; Васэрцыер, 152). Гл. таксама мета.
Мі́талем, мі́талям, мы́талям, мі́тэлем, мі́целлем ’хутка, у момант, мігам, што ёсць сілы’ (Бяльк., ТС, слонім., Жыв. сл.; жытк., Жыв.; рэч., нараўл., Мат. Гом.; Ян.), драг. му́тылём лізтэ (пра адзенне) ’хутка, ушчэнт рвацца, зношвацца’ (Лучыц-Федарэц). Балтызм. Параўн. mituliuoti ’здыхаць’, ’знікаць’, nu‑mituliuoti ’знікнуць’.
Мі́тальнік, мі́тъльніца ’непаседлівы, вярціхвост(ка)’ (міёр., З нар. сл.). Да мята́ць 1 (гл.).
Мі́тарства ’пакута, мука’ (Ян.). З рус. мытарство ’тс’ (ад старавераў).