Ахмістры́ня ’эканомка; жанчына ў панскім двары, якая распараджалася хатняй гаспадаркай і мела ключы ад прадуктаў’ (БРС, Нас., Мядзв. мін., Шн., Бяльк.), ахмістрына ’жанчына, якая любіць распараджацца’ (КСТ), ст.-бел. охмистрина ’аканомка, ключніца’ (з XVII ст., Нас. гіст.). Утворана ад ст.-бел. охмистръ ’дваровы; чалавек, які загадваў службай пры двары’ (з XV ст., Нас. гіст.), запазычанага праз польск. ochmistrz ’тс’ з ням. Hofmeister, па тыпу княгіня (ад князь) або субстантывацыяй прыналежнага прыметніка охмистрина, як бандарына (ад бондар), параўн. ст.-бел. охмистровая, гл. Паўленка, Веснік БДУ, 1974, 1, 47; Булыка, Запазыч., 233; згодна Кюнэ, Poln., 82, бел. ахмістрыня з польск. ochmistrzyni ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)