Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Мішкуля́нка ’змешаны пасеў збожжавых культур’ (брасл., Сл. ПЗБ). Складанаскарочанае слова, утворанае ад з‑мешаныя культуры пры дапамозе суфікса ‑янк‑а (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 180).

Мішня́ ’замес’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да (за)мясіць (гл.). Аб суфіксе ‑н‑я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 59.

Мішу́ліцца ’памыляцца, ашуквацца’ (Бяльк.), усх. мішэніцца ’тс’ (КЭС). Да абмішу́ліць (гл.). Параўн. таксама рус. мшел (гл. Фасмер, 3, 22).

Мішура́ ’пазалочаныя або пасярэбраныя металічныя ніткі, з якіх вырабляюць парчу, галуны і інш.’, ’знешняя, падманная бліскучасць’ (ТСБМ). З рус. мишура́ ’тс’, якое, аднак, не мае надзейнай этымалогіі: мяркуемае араб. muzevvere, mozavvir ’падробка’ не падыходзіць фанетычна (Фасмер, 2, 631).

Мішу́тка ’маленькая падушачка’ (шкл., Мат. Маг.). Відаць, балтызм. Параўн. mišùotas ’стракаты, рознакаляровы’. Такія падушачкі звычайна вышываліся каляровымі ніткамі.

Мішч ’майстар’ (Брасл., Сл. ПЗБ). З польск. mistrz ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 71).

Мішэнь ’цэль пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе’, ’асоба, прадмет нападак’ (ТСБМ), рус. мишень ’тс’. Ст.-рус. мишень ’пячатка, знак, кляймо, круглая пласціна’ (XIV ст.), а з XVII ст. ’цэль, у якую страляюць’, было запазычана са ст.-уйгурск. мовы, у якой — з перс. нишан (nišan) ’знак’ (Аракін, Тюркизмы, 130). Крукоўскі (Уплыў, 73) мяркуе, што мішэнь як ваенны тэрмін пранікла з рус. мишень, якое Фасмер (2, 630) выводзіць з тур. мовы.

Мкаць ’кранацца, скакаць з месца’, ’імчаць’, ’кінуцца, схапіць разам’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), мкну́цца ’праціскацца’, ’імчацца з месца’, ’ударыцца’, ’лезці, чапляцца’, ’сунуцца, плюхнуцца наперад’ (Нас., Гарэц.), ’рухацца’ (Яруш.), мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’ (Нас.). Укр. за‑мкну́ти, рус. ‑мкнуть, ‑мыка́ть, мчать, ст.-рус. промъкнути ся, польск. mknąć, чэш. mknouti, славац. mknúť, славен. mekníti, серб.-харв. ма̀кнути, балг. мъ́кна, ст.-слав. мъкнѫти сѧ, мъчати, промъкнѫти сѧ. Прасл. mъk‑/myk‑, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. mùkti, лат. mukt ’вызваляцца, уцякаць, адлучыцца’, літ. maũkti ’цягнуць’, ’спускаць петлі’, ст.-інд. muñc̣áti, mucáti ’вызваляе’, múktiṣ ’вызваленне’, авест. framuxti‑ ’развязванне, збаўленне’, — і.-е. *meik‑/*meig‑ (гл. міг) (Фасмер, 2, 631; Бязлай, 2, 176; Брукнер, 339); у Махэка₂ (384–385) падаецца і.-е. форма, як *(s)muk — (рухапераймальнае).

Мла ’туман’ (брэсц., бяроз., Шатал., Сл. Брэс.), укр. мла, в.-луж., н.-луж. mła ’тс’. У выніку спрашчэння кансанантнай групы ў імгла́ (гл.).

Младзе́нец ’малады на вяселлі’ (віц., КЭС), ’дзяцюк, не зусім яшчэ дарослы хлопец’ (Нас.). З польск. młodzieniec ’юнак’.