Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Мліча́рня ’пункт прыёму малака ад насельніцтва’ (драг., Сл. Брэс.). З польск. mleczarnia ’малачарня’.

Млодачка ’маладзіца’ (Касп.) — кантамінаванае бел.-польск. утварэнне (польск. młoda і бел. суфікс ‑ачка).

Млосць, паст. млось ’пачуццё слабасці, якое наступае перад стратай прытомнасці, рвотай’, ’прыкрасць’ (ТСБМ, Нас.; мін., драг., КЭС; віл., воран., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), млосны ’сумны, прыкры; які даводзіць сябе да знямогі’ (Нас.), ’маласольны’ (маст., Сл. ПЗБ), млосна ’нядобра, моташна, нязносна’ (ТСБМ, Грыг., Гарэц., Яруш., Мядзв., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., ТС). Ст.-рус. мдлость ’слабасць’ (XVI ст.). Відаць, запазычана са ст.-польск. mdłość. Гл. таксама млець, мдле.

Млын ’будынак з прыстасаваннямі для размолу збожжа’, ’машына для здрабнення розных прадметаў’ (ТСБМ, Гарэц., Грыг., Сцяшк., Булг., Бес., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Янк. 2, Растарг., Сл. ПЗБ). З млін (гл.) пад уплывам польск. młyn ’тс’. Паводле Кюнэ (Poln., 74) — бел. млын і Булыкі (Лекс. запазыч., 97) — ст.-бел. млынъ (XIV ст.) запазычаны са ст.-польск. młyn.

Млынар ’уладальнік млына, мукамол’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. млынаръ, млынарь ’тс’ (XV ст.), млынарчикъ, млынарчыкъ (XVI ст.). Запазычаны са ст.-польск. młynarz, młynarczyk ’памочнік млынара’ (Булыка, Лекс. запазыч., 90).

Млына́т той, хто меле на жорнах’ (навагр., Жыв. сл.). Да млын. Суфікс. ‑ат пад уплывам літ. ‑atas, ‑úotas, параўн. balbãtas ’балбатун’, miltúotas ’запэцканы ў муцэ’ (Атрэмбскі, Gram., 2, 246, 252). Не выключана магчымасць утварэння пры дапамозе суфікса прыметніка ‑ат‑: барадаты, насаты, вусаты, ст.-польск. wąsat ’вусач’. Сюды ж млына́чыць ’працаваць млынаром’ (навагр., Жыв. сл.).

Млы́нка ’млён’ (лоеў., Мат. Гом.). Да млын (гл.) — перанос значэння з цэлага на частку.

Млю́га ’млявы, слабы чалавек’ (зэльв., Жыв. сл.). Да млець (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 66.

Мля́на ’млосна, млява’, мляны ’слабы’ (Мядзв., Бяльк.; чав., Мат. Маг.; навагр., Сл. ПЗБ). Да млець (гл.).

Мляно́, мля́но ’туманна’ (бяроз., Шатал, брэсц., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі польск. mglawo ’тс’ і бел. туманна. Націск на канчатку такіх прыслоўяў з’яўляецца характэрным для ц.-палес. тэрыторыі, параўн. драг. холодно́ ’холадна’, выдрано́ ’месца, дзе ёсць рэха’.