Мляча́рны ’прызначаны для малака’ (астрав., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі польск. mleczarski і бел. малочны ’тс’.
Мляча́рня ’малочны завод’, ’пункт прыёму малака’, ’малочная’ (Яруш., Бяльк., Сцяшк., Сл.; шальч., Сл. ПЗБ). З польск. mleczarnia ’тс’ (Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 72).
*Ммя, мьмя ’імя’ (Грыг.). З мйя ці з мня ’тс’, якія з імя́ (гл.).
Мнажэ́нна ’вельмі многа’ (бых., Мат. Маг.). Ад множны < многа (гл.), як страшэнна (гл.).
Мна́ўка ’бочка, выдзеўбаная з дрэва’ (бял., Мат. Маг.). Не зусім ясна. Відаць, са ст.-рус. мна, мнаса, мнасъ ’фунт’. Параўн. і рус. разан. мнас ’сасуд, у які збіраюць расу і ваду са «святых» крыніц’, якое са ст.-слав. мънасъ < ст.-грэч. μνᾶ μνᾶσ ’міна, старажытная манета’. Апошняе ўзыходзіць да семіцк. моў (Міклашыч, 207; Фасмер, 2, 632).
Мне́віцца ’здавацца’ (паўд.-усх., КЭС). Да мле́віцца (гл.).
Мней ’менш’, мне́йшы ’меншы’, ’маладзейшы’ (воран., Шатал.; Сл. ПЗБ), ст.-бел. мней ’менш’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mniej ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч.; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 73).
Мнец ’мяльшчык ільну ці канапель’ (Нас.), укр. мнець ’кажамяка’, славен. menèc ’крупадзёр’, ’алейнік’. Прасл. mьnьcь, якому поўнасцю адпавядае ст.-прус. mynix ’дубільшчык, гарбар’, літ. minìkas ’мяльшчык’ (Трубачоў, Проспект, 62–63).
Мнець ’разагравацца і расслабляцца (аб паветры)’ (ТС). Да млець (гл.). Мена лʼ > нʼ.
Мне́я ’жанчына, якая трэ лён’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 73), з літ. mynė́ja ’тс’.