Ме́льнік 1 ’млынар’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), валож., шальч. ’млён’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус. мельник, балг. мелник, польск. mielnik, н.-луж. młynik ’тс’, макед. мелник ’камень млына’, чэш. Mělnik — назва горада ў Чэхіі. Відаць, познепрасл. утварэнне з суфіксам ‑(n)ikь ад асновы цяперашняга часу mel‑ дзеяслова малоць (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі, SP, 1, 90; Сцяцко, Афікс. наз., 54–55. Ад гэтай жа асновы ўтворана і мельніца ’млын’ (мсцісл., З нар. сл.; Бяльк.; ветк., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ, Ян.), ’жорны’ (Ян.), рус. мельница, польск. mielnica, макед., балг. мелница ’млын’, серб. Мельница — назва вёскі.
Ме́льнік 2 ’малая ўкладка снапоў у полі’ (валож., ДАБМ, к. 286; Сл. ПЗБ). З мэндлік, у якога выпала ‑д‑ і адбылася перастаноўка нлʼ…лʼн.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)