Мла́кі ’балота з іржавай вадой’ (лельч., ЛАПП), укр. паўн.-жытом. мла́ка ’тс’, зах., адэск. млако́вина ’трава, якая расце на багне’, польск. młoka, młaka, чэш. mláka, паўд. mlačina, славац. mláka, славен. mláka, mlakúža, серб.-харв. мла̏ка, макед. млака, балг. млака́. Прасл. melka і molka (Скок, 2, 440; Бязлай, 2, 187), калі ўзяць ад увагу ст.-рус. молокита ’дрыгва’, рус. чарапавецк. ’балотная расліна’, роднасныя да лат. plācis ’балота’ (мена пачатковых губных, як у прасл. mъrky ’морква’). Аўтары ЕСУМ (3, 489) мяркуюць, аднак, што ўкр. і польск. лексемы запазычаны з усх.-раманскіх моў (малд. мла́кэ, рус. mlá), а апошнія з паўд.-слав. моў. Голамб (JP, 32 (5), 1952, 207–208 і МЈ, 10 (1–2), 1959, 26) лічыць, што польск. і ўкр. лексемы прыйшлі са славац. (чэш.) мовы, а туды — з паўд.-слав. тэрыторыі. Гэтак жа Талстой (Геогр., 153). Голуб-Копечны (226) і Махэк₂ (367) выводзяць прасл. форму ў выглядзе mlaka, што, паводле аўтараў ЕСУМ, з’яўляецца недастаткова абгрунтаванай рэканструкцыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)