◎ Няпо́рны (шпорны) ’несвоечасовы, дачасны’ (карэл., Шатал.; мін., Жыв. сл.; зэльв., Сл. ПЗБ). Ад спалучэння не пара або не ў пару (гл. пара), параўн. таксама неўпорны ’тс’ (Сл. ПЗБ), неўпору ’несвоечасова’ (ТС).
◎ Няпо́шлы ’слабы, кволы’.(Крыў., Дзіс., ушач., Пан. дыс.). Да пошлы ’дужы, моцны'
◎ Няпу́шч (непушчъ) ’накшталт, падобна, як’: непушчъ твойго коня (Нас.). Няясна; магчыма, ад пушчы ’горш’ (параўн. непапушч, непапушчы, гл.), аднак цяжка вытлумачыць семантыку. Або ўзыходзіць да ц.-слав. непщевать ’меркаваць’, ст.-слав. непьштевати (параўн. ц.-слав. непыць), для якога Фасмер (3, 64) узнаўляе першаснае значэнне ’не чакаць, не быць упэўненым’, роднаснае лац. putāre ’лічыць, меркаваць’, што бліжэй па значэнню да беларускага слова. Гл. таксама непапушч.
Няпэ́ўны ’недабраякасны (пра насенне)’ (Сл. ЦРБ), ’ненадзейны, нявызначаны’ (Касп.), няпе́ўны (непевний) ’неверагодны, ненадзейны’ (Нас., Юрч. НВС), няпеўны, ніпе́ўны ’няякасны (пра расліны і насенне); слабасільны (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), ніпеўны ’кволы, хваравіты, слабы; нядобры, няўдалы’ (магіл., Нар. словатв.; глус., парыц., Янк. Мат.). Як і літаратурная няпэ́ўны ’нявызначаны, неакрэслены, ненадзейны’ (ТСБМ), ад пэ́ўны (гл.). Фантастычна Фёдарава (Вопросы диалектологии и истории языка. Душанбе, 1984, 91) — з комі нюп ’пакаты, нізкі (пра плечы)’, нюпусьны ’спасці (пра бакі), падвесці (жывот)’.
◎ Няра́д (нерядъ) ’беспарадак; нязгода’, дэрываты — нярад‑ на, няраднасць, нярадны (Нас.). Вытворнае ад рад (< *rędъ) (гл.), магчыма, праславянскага паходжання, параўн. рус. (смал., перм.) неряд ’беспарадак’, польск. nierząďбеспарадак, анархія; бяспраўе; распуста’, чэш. nerád ’смецце, дрэнь’, в.-луж. njerjad⇉н.-луж. njered ’тс’, славен. nered ’беспарадак, разладжанне’, серб.-харв. перед ’тс’, макед. перед ’тс’, балг. нереб ’тс’ (ne‑rędъ?, параўн. Махэк₂, 396; Шустар-Шэўц, 14, 1014).
◎ Няра́ха ’неахайны чалавек’ (астрав., ул. інф.), нераха ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Ян., ТС), ніриха, нірэха ’неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), а таксама нярахлівы, нірихлівы ’неахайны’ (Сл. ЦРБ, Сл. ПЗБ), перахавалі ’неахайны, некультурны’ (ТС), рус. неряха ’неахайны чалавек; няўмелы, дурны чалавек’, н.-луж. njerech ’беспарадак, смецце’, ’неахайны чалавек’, njerešny ’бесталковы; нячысты’. Лічыцца вытворным ад прасл. дыял. *грскъ, экспрэсіўна^ ўтварэння ад *rędъ (гл. рад), параўн. н.-луж. rech ’парадак; чысціня’, рус. ряха ’франціха’, ряхаться ’выстройвацца, прыбірацца’, нарядный ’прыбраны’ і пад. (Шустар-Шэўц, 14, 1014; Фасмер, 3, 66). Дапушчэнне балтыйскага паходжання (Смулкова, Лекс. балтызмы, 39) не мае падстаў, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 146. Значэнне ’няўклюда’ можа быць звязана з рехацца ’поркацца’ (ТС).
◎ *Няродня, нырідня ’падчарыца’ (брэсц., Нар. лекс.). Да родны, радня (гл.), параўн. ст.-рус. несын ’пасынак, няродны сын’, недонка ’падчарыца’.
◎ *Няро́знак, нырознак ’няздатны чалавек’ (Сл. Брэс.). Відаць, да знак, знаць (гл.), параўн. укр. нероззнака ’недасведчаны, нязнайка’, польск. nierozeznany ’недасведчаны, непаінфармаваны’ і пад. Сюды ж, відаць, і ганчарны тэрмін нэ‑ рознак ’сярэдні гаршчок’ (Вярэн.), г. зн. ’нявызначаных памераў (паміж вялікім і малым)’. Параўн. таксама няўрознак (гл.).
◎ Няро́т ’нерат, верша’ (Сл. ПЗБ, Янк. 1, Мат. Гом.), нерата ’тс’ (ТС). Гл. нерат.
◎ Няршы́ць ’нераставаць’ (Крыв.). Відаць, вытворнае ад прасл. *пегьскъ ’нераст’, параўн. рус. перс ’тс’, нёршиться ’нераставаць’, н.-луж. nerk ’нераст’ і пад. (Шустар-Шэўц, 13, 996). Лаўчутэ выказвае меркаванне пра запазычанне з літ. neršti, nersiu ’нераставаць’ (Проблемы этнич. истории балтов. Тез. конф. Рига, 1985, 184), што цяжка давесці перш за ўсё па лінгвагеаграфічных прычынах. Гл. нераст, нераставаць, нерх.