Ро́дны ’які знаходзіцца ў кроўнай роднасці па прамой лініі’, ’звязаны з месцам нараджэння (пра горад, вёску)’, ’дарагі, блізкі сэрцу’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Стан., Байк. і Некр., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; слуц., Жыв. НС), ’айчынны’ (Байк. і Некр.), родный ’родны’ (Бяльк.). Укр. рі́дний, рус. родно́й, ро́дный ’тс’, польск. rodny толькі ў словазлучэнні narządy rodne ’палавыя органы’; н.-луж. rodny ’родны па крыві’, ’які датычыць паходжання’, чэш., славац. rodný ’родны’, славен. rôden, серб. ро̏дан і харв. rȍdan ’родны (месца нараджэння, родная старонка)’, макед. роден, балг. рождѐн ’родны’. Прасл. *ordьnъ. Да род1 (гл.). Сюды ж ро́дныя ’сваякі’, ро́днасны ’звязаны агульным паходжаннем’, ро́днасць ’блізкасць, падабенства’ (ТСБМ, ЛА, 3), радню́сенькі ’самы родны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)