Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Няле́тка ’малалетні’ (Гарэц.). Ад ня‑летні, параўн. летні ’стары’ (гл. лета).

Нялёгкая (нілёхкая) ’нячыстая сіла’ (кіраўск., Нар. сл.), ’непераадоленая, шкодная сіла; злы лёс, д’ябальская сіла’ (Нас.). Табуізацыя на базе нялёгкі ’які цяжка перанесці’ (Нас.), гл. лёгкі; параўн. нячыстая < нячыстая сіла, някрытая ’тс’ і пад.

Нялю́дскі, нялюдзкі, нелюцкі ’дрэнны, кепскі; няўдалы; нелюдзімы; бесчалавечны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Сл. ЦРБ, ТС, Мат. Маг., Касп., Нас.), нелю́дны ’непрыгожы’ (Сл. Брэсц.), нелюдзя́шчы ’няздатны, хворы’ (Ян.), сюды ж нялю́дзьдзя ’вылюдак, не падобны да людзей’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. людскі, параўн. няўлюдны (гл.).