Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

*Нято́, нетб ’не толькі, не столькі’: У печбры нето ракі, і язі седзяць (ТС), ’не тое, што’: uchapiu sztych da nietö paszoї, da prosta pabieh (Пятк. 2), параўн. мар.-славац. ne to, славац. nie to ’не гаворачы ўжо; не тое, каб’, рус. не то ’хаця б’, не то что ’тс’, серб.-харв. нетоА) ’тс’. З не і то (гл.).

Нято́туды ’куды там’: Нетбтуды! и в тэй бок не глядзіць (Нас.). Сюды ж нітбтуды ’ніяк’ (Нас.). З ⁺не‑то‑туды, гл. пято, туды. Параўн., аднак, польск. *nie‑to‑tu ’няпраўда’. Пра мяркуемае польск. *nie‑to‑tu гл. Атрэмбскі (SOr, 13, 21–25), ESSJ SG, 2, 490.

Нято́ўпіцца ’не змяшчацца’: Як падзялілі бацькаву палоску, бык і барана нятоўпіцца (лаг., Сл. бел. нар. фраз.), Гл. рэдкае то́ўпіцца.

Нятры́м (нетримъ) ’не руш’: Не тримъ мойго; ’хай, няхай’: Не тримъ говбриць (Нас.). Паводле Насовіча (там жа), ад трымаць (гл.).

Няту́біц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla W. et К.’ (гродз., Кіс.). Відаць, аднаго паходжання з ніту́біч (гл.); магчыма, «зашыфраваная» назва тыпу польск. toieść ’Ninceto- xicum’. toieść wielki ’Lysimachia’: не‑ту‑быць?, параўн. тубылец і пад. Будзішэўска (SOr, 39, 3–4, 273) ідэнтыфікуе з nietupicz ’тс’ (Федар.), які, паводле Федароўскага, асвячаюць на спаса і «ў час навальніцы кідаюць у спецыяльна распалены агонь» з мэтай засцерагчыся ад маланкі, што дае падставы выводзіць з не тупаць ’не стукаць (пра пярун)’ альбо са спалучэння *не ту(т) біць ’не сюды біць’ (засцерагальная формула). Гл. наступае слова.

Няту́пнік ’старасцень вясенні, Sėnetio vernalis W. et К.’ (віц., Кіс.), nietupnik ’тс’ (гродз., Ажэшка). Ад тупаць, ту́птаць ’таптацца, хадзіць’? Магчыма, ’расліна, якая не мнецца’, гл. іншыя назвы — несмяртэльнік, сухавей. Фармальнае падабенства да папярэдняга слова, гл. нятубіц (іншая назва — бяссмертнік), дазваляе выдзеліць элемент туб‑, няяснага паходжання, прадстаўлены і ў тубачнік ’крапінец чубаты’ (Сл. ПЗБ). Паводле Будзішэўскай (SOr, 39, 3–4, 273), таго ж паходжання, што і нятубіц (гл.).

Няту́скны ’нябляклы, яркі’ (А. Салавей). Да туск ’туман, цемра’, параўн. чэш. netusk ’расходнік’, ням. Immergrün ’тс’ (’заўсёды зялёны’).