Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

О́ФЕНБАХ (Offenbach),

горад на З Германіі, зямля Гесен. Фактычна зліўся з г. Франкфурт-на-Майне. Засн. ў 10 ст. Каля 120 тыс. ж. (1999). Трансп. вузел. Порт на р. Майн. Прам-сць: маш.-буд., у т.л. аўтамабіле- і трактарабудаванне; гарбарна-абутковая, хім., ювелірная. Міжнар. кірмаш скураных тавараў і музей. Цэнтр службы надвор’я Германіі.

т. 11, с. 459

О́ФІС (англ. office),

кантора, канцылярыя, служба.

т. 11, с. 459

О́ФНЕТ (Ofnet),

дзве палеаліт. пячоры (Вялікі і Малы О.) на Пд Германіі на ПнЗ ад г. Аўгсбург. Маюць па некалькі культурных пластоў, якія перакрываюць адзін аднаго і належаць да розных стадый позняга палеаліту, мезаліту, неаліту і эпохі металаў. У пячоры Вялікі О. выяўлена мезалітычнае пахаванне чалавечых чарапоў стараж. еўрапеоідаў. У адным паглыбленні 27 чарапоў, у другім — 6. Чарапы тваравымі часткамі павернуты да ўвахода ў пячору і густа пасыпаны вохрай. Побач знойдзены ўпрыгожанні з ракавін і зубоў аленяў. Большасць чарапоў належала жанчынам і дзецям.

т. 11, с. 459