возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 4 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,4 км², даўж. 1,3 км, найб.‘ шыр. 510 м, найб.глыб. 10,9 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 21,4 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 10—12 м (на З і Пд 5—8 м), у ніжняй ч. стромкія, пад хмызняком, у верхняй — спадзістыя, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Мелкаводдзе шыр. да 50 м. Дно да глыбіні 3,5—4 м пясчанае, глыбей ілістае. Зарастае слаба. Упадае ручай з воз. Лядна, сцёк па пратоцы ў р. Ула.
О́ГНІЎЦАЎ (Аляксандр Паўлавіч) (27.8.1920, г. Луганск, Украіна — 7.9.1981),
расійскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1965). Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю (1949). З 1949 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Валодаў моцным голасам прыгожага тэмбру, дасканалай вак. тэхнікай. Яго выкананне вызначалі высокая муз. культура, эмацыянальнасць, тонкі псіхалагізм, драм. майстэрства. Сярод партый: Барыс Гадуноў і Пімен, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Іван Грозны («Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава), кароль Рэне, Грэмін («Іаланта», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Тэсей («Сон у летнюю ноч» Б.Брытэна), Генерал («Гулец» С.Пракоф’ева), Бястужаў, Мікалай I («Дзекабрысты» Ю.Шапорына), Важак («Аптымістычная трагедыя» А.Холмінава). У канцэртным рэпертуары вак. лірыка С.Рахманінава. Зняўся ў фільмах «Рымскі-Корсакаў» (1953), «Алека» (1954).
Літ.:
Шпиллер Н. А.Огнивцев // Певцы Большого театра СССР. М., 1978.