горад на ПнУ Чэхіі, каля граніцы з Польшчай, на р. Опава. Каля 75 тыс.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: цяжкае машынабудаванне, харч., у т. л. цукровая, тэкстыльная. Ун-т Сілезіі Чэш.АН.
Пабудаваны на землях сілезскага племя галеншанаў. Упершыню згадваецца ў 1185. Пазней заселены ням. каланістамі. У 1224 атрымаў гар. права (ням. назва Трапаў). З 1318 сталіца Опаўскага княства (з 1348 лен чэш. караля). З 1526 пад уладай Габсбургаў. У 16 ст. цэнтр рэфармацыйнага руху. З 2-й пал. 19 ст. адзін з цэнтраў чэш.нац.-вызв. руху. У О. адбыўся 2-і еўрап. кангрэс «Свяшчэннага саюза» (23.10—24.12.1820), які санкцыяніраваў інтэрвенцыю аўстр. войск у Неапаль.
3 стаянкі і крамянёвая майстэрня каменнага веку каля в. Опаль Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Стаянка 1-я належыць носьбітам свідэрскай культуры (9—5-е тыс. да н.э.), 2-я адносіцца да эпохі мезаліту (9—8-е тыс. да н.э.), 3-я — да нёманскай культуры (8—5-е тыс. да н.э.). Крамянёвая майстэрня адначасовая з 2-й стаянкай. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, разцы, скрэблы, нажы, макралітычныя сякеры, трохгранныя пікі, скоблі, грубыя разцы, шмат крамянёвых адшчэпаў, нуклеусаў і інш. Каля 1-й стаянкі выяўлены рэшткі могільніка жал. веку з пахавальным абрадам трупаспалення.
вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПнЗ ад г. Іванава, 145 км ад Брэста, 31 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 785 ж., 350 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Курган Памяці на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Опальская царква Параскевы Пятніцы. Каля вёскі археал. помнік Опаль. У вёсцы ў час рэв. выступлення сялян адбыўся Опальскі расстрэл 1905.
помнік драўлянага дойлідства ў в. Опаль Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 2-й пал. 18 ст., ў цэнтры вёскі часткова перабудавана ў 19 ст. Прамавугольная ў плане 3-нефавая базіліка са зрэзанымі вугламі ў алтарнай частцы. Цэнтр. неф вышэйшы за бакавыя, завершаны 2-схільным дахам. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, умацаваны брусамі-лапаткамі, аконныя праёмы прамавугольныя і паўцыркульныя (у цэнтр. нефе). Спачатку гал. неф фланкіравалі 2 вежы абапал трохвугольнага франтона. Пры перабудове вежы разабраны, фасад аформлены 8-калонным порцікам (пазней калоны схаваны шалёўкай тамбура). У інтэр’еры 3-ярусны разны іканастас канца 19 — пач. 20 ст.
расстрэл царскімі войскамі сялян в. Опаль і Лядавічы Кобрынскага пав. 5, 6 і 22 снеж. сяляне в. Опаль і Лядавічы спынілі ўсе работы і ў пісьмовай форме выставілі аканому маёнтка патрабаванні: аддаць ім 600 дзес. зямлі, адмяніць адработкі за пашу, вадапой і за праезд да надзелаў, павысіць аплату працы ў маёнтку з 20 кап. да 1 руб. ў дзень, выплаціць ім 120 тыс.руб. за несправядлівае карыстанне памешчыкам спрэчных зямель. 10 снеж. забаставалі 50 батракоў. Памешчык не згадзіўся з патрабаваннямі і выклікаў роту салдат для аховы. На сходзе сяляне вырашылі захапіць маёнтак. 30 снеж. каля 700 чал. з абедзвюх вёсак пайшлі да сядзібы Салдаты адкрылі агонь: забілі 5 і цяжка паранілі 7 чал., 31 снеж. сяляне абяззброілі патруль і праніклі ў маёнтак. Быў забіты яшчэ 1 селянін. У маёнтак прыбыў эскадрон драгун, павет аб’яўлены на становішчы ўзмоцненай аховы.