амерыканскі фізік і фізікахімік, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі нераўнаважных працэсаў. Чл.Нац.АН ЗША (1947), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1953). Скончыў Нарв. вышэйшую тэхн. школу ў Тронхейме (1925). З 1928 у ЗША. З 1933 у Іельскім ун-це (з 1945 праф.), з 1972 ва ун-це Маямі. Навук. працы па тэорыі нераўнаважных працэсаў, тэорыі электралітаў, тэорыі фазавых пераходаў, дынаміцы квантавых вадкасцей. Вывеў ураўн. залежнасці электраправоднасці раствораў ад іх канцэнтрацыі (1926; ураўн. О.). Адкрыў прынцып сіметрыі кінетычных каэф. і вывеў суадносіны ўзаемнасці (гл.Онсагера тэарэма). Распрацаваў тэорыю тэрмадынамічных уласцівасцей плоскай крышт. рашоткі. Прапанаваў тэорыю квантавых віхроў у звышцякучым геліі (1949). Залаты медаль імя Б.Румфарда (1953), медаль імя Х.Лорэнца (1958). Нобелеўская прэмія 1968.
адна з асн. тэарэм тэрмадынамікі нераўнаважных працэсаў. Устанаўлівае сувязь паміж кінетычнымі каэфіцыентамі, якія вызначаюць інтэнсіўнасць перакрыжаваных працэсаў пераносу (гл.Пераносу з’явы), а таксама паміж каэфіцыентамі перакрыжаваных хім. рэакцый. Напр., узнікненне патоку рэчыва пад уздзеяннем градыента т-ры (тэрмадыфузія) і наадварот — патоку цеплаты пад уздзеяннем градыента канцэнтрацыі (эфект Дзюфура), тэрмаэл. з’явы (Зеебека з’ява і Пельцье эфект). Вынікае з мікраскапічнай абарачальнасці руху часцінак (незалежнасці ўраўненняў, што апісваюць іх рух, ад змены знака часу). Устаноўлена Л.Онсагерам (1931).