ГЭ́ЛАПА ІНСТЫТУ́Т,
Амерыканскі інстытут грамадскай думкі, установа па вывучэнні грамадскай думкі ў ЗША. Засн. ў 1935 у г. Прынстан (штат Нью-Джэрсі) сацыёлагам Дж.Гэлапам. Штотыднёва фіксуе грамадскую думку ў ЗША па паліт., сац. і эканам. праблемах. Адыграў значную ролю ў развіцці методыкі і тэхнікі масавых апытанняў насельніцтва і іх практ. выкарыстанні.
т. 5, с. 553
ГЭ́ЛЬСКАЯ ЛІ́ГА
(Gaelic League),
ірландская культ.-асв. арг-цыя канца 19 — пач. 20 ст. Засн. ў 1893 пісьменнікам Д.Хайдам, гісторыкам Дж.Мак-Нейлам і інш. прадстаўнікамі ірл. нац. інтэлігенцыі ва ўмовах брыт. панавання. Мела на мэце адраджэнне ірл. (гэльскай) мовы і замену англ. культуры ў Ірландыі нац. кельцка-ірландскай. Садзейнічала развіццю нац. л-ры, музыкі, т-ра, адкрыццю Нац. ірл. ун-та ў Дубліне (1908).
т. 5, с. 553