Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ГЫДА́Н,

горная сістэма на ПнУ Азіяцкай часткі Расіі; гл. Калымскае нагор’е.

т. 5, с. 553

ГЫДА́НСКІ ЗАЛІ́Ў,

Гыданская губа, заліў на Пд Карскага м., каля паўн. берага Гыданскага п-ва, паміж п-вамі Явай і Маманта. Даўж. каля 200 км, шыр. 62 км, глыб. 5—8 м. Большую частку года ўкрыты лёдам. Прылівы паўсутачныя, каля 1 м.

т. 5, с. 553

ГЫДА́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ,

на Пн Зах.-Сібірскай раўніны, паміж Тазаўскай і Обскай губамі і Енісейскім зал. Карскага м. Даўж. каля 400 км, шыр. да 400 км, выш. да 200 м. Узгоркавая раўніна, складзеная з марскіх і ледавіковых адкладаў; на Пд пераходзіць у Танамскае ўзвышша. Клімат суровы. Тундра, на Пд лесатундравае рэдкалессе. Аленегадоўля, паляванне, рыбалоўства. Радовішчы прыроднага газу.

т. 5, с. 553