Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

СВЯТО́ГА ЛАЎРЭ́НЦІЯ РАКА́ (Saint Lawrence River). У Канадзе, часткова (ад воз. Антарыо да г. Корнуал) служыць мяжой паміж Канадай і ЗША; ажыццяўляе сцёк усёй сістэмы Вялікіх азёр, разам з імі з’яўляецца найважнейшым водным шляхам, які злучае ўнутр. ч. ЗША і Канады з Атл. акіянам (гл. «Святога Лаўрэнція» сістэма водных шляхоў). Даўж. ўласна ракі (выцякае з воз. Антарыо і ўпадае ў зал. Св. Лаўрэнція) каля 1200 км, даўж. ўсёй воднай сістэмы (ад вытокаў р. Сен-Луі, якая ўпадае ў воз. Верхняе) 3350 км. Пл. бас. 1290 тыс. км². Ніжэй г. Квебек рака ўтварае эстуарый даўж. каля 400 км, шыр. да 50 км. Асн. прытокі; Атава (злева), Рышэльё (справа). Ледастаў ад снеж. да красавіка. Азёрамі і плацінамі сцёк ракі зарэгуляваны. Сярэдні расход вады 7,8 тыс. м³/с. Марскія прылівы да г. Труа-Рыўер, каля г. Квебек выш. да 5,5 м. Рака Рышэльё злучае С.Л.р. з р. Гудзон. На ўчастку паміж воз. Антарыо і г. Манрэаль каскад гідравузлоў з вадасховішчамі, найб. ГЭС Мозес (выкарыстоўваецца ЗША і Канадай). На рацэ найб. гарады і парты: Кінгстан, Корнуал, Манрэаль, Сарэль, Труа-Рыўер, Квебек (Канада).

т. 14, с. 279

«СВЯТО́ГА ЛАЎРЭ́НЦІЯ» СІСТЭ́МА ВО́ДНЫХ ШЛЯХО́Ў,

найбуйнейшы водны шлях у Паўн. Амерыцы. Агульная даўж. 3,77 тыс. км Уключае Вялікія азёры (Мічыган, Гурон, Эры, Антарыо), ніжняе цячэнне р. Св. Лаўрэнція (320 км, у Канадзе), злучальныя каналы ў ЗША даўж. 345 км (Давенпарт — Чыкага, 185 км; Ніягара — Сірак’юс, 160 км) і Канадзе (Уэленд, воз. Эры — Антарыо, 45 км). Пабудаваны ў 1959, рэканструяваны ў 1970—72. Буйнейшыя парты: Манрэаль, Квебек, Таронта (Канада), Дэтройт, Чыкага (ЗША). Акіянскія судны ідуць без перавалкі праз Манрэаль, Таронта ў Атлантычны ак. Сістэма звязана таксама з р. Місісіпі.

т. 14, с. 279

СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА,

другая назва воз. Каранёва.

т. 14, с. 279

СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА.

У Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Дняпро, за 5 км на Пн ад г. Рэчыца. Пл. 0,43 км².

т. 14, с. 279

СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА У Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Дабрыца, за 6 км на З ад г. Рагачоў. Пл. 0,29 км², даўж. і шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі 1,85 км. Катлавіна круглай формы сярод раўніннай разаранай тэрыторыі. Схілы невыразныя. Дно сапрапелістае.

т. 14, с. 279

СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА У Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас. р. Беседзь, за 24 км на ПдЗ ад г. Касцюковічы. Пл. 0,26 км², даўж. 630 м, найб. шыр. 570 м, найб. глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 5,25 км². Схілы катлавіны выш. да 3 м, спадзістыя, пад лесам, на Пд выш. да 10 м, разараныя. У паўд. ч. возера заліў. Больш за 40% пл. дна выслана сапрапелем.

т. 14, с. 279

СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА.

У Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., на левабярэжнай пойме р. Сож, за 10 км на Пд ад г. Слаўгарад. Пл. 0,25 км², даўж. 2 км, найб. шыр. 170 м, даўж. берагавой лініі 4,82 км. Катлавіна старычнага тыпу. Схілы на У выш. 3 м, пад лугам, на З невыразныя. Упадае адзін ручай.

т. 14, с. 279

СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА.

У Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., у бас. р. Арціслаўка (цячэ праз возера), за 22 км на ПдУ ад г. Шклоў. Пл. 0,23 км², даўж. 650 м, найб. шыр. 370 м, даўж. берагавой лініі 1,6 км.

т. 14, с. 279

СВЯТО́Й АЛЕ́НЫ ВО́СТРАЎ (Saint Helena Island),

уладанне Вялікабрытаніі ў паўд. ч. Атлантычнага ак. Уключае аднайм. востраў (пл. 122 км², нас. 7,2 тыс. чал., 1999), в-аў Узнясення (пл. 88 км², нас. 1,1 тыс. чал., 1993) а-вы Трыстан-да-Кунья (пл. 201 км², нас. 0,3 тыс. чал., 1993). Агульная пл. 411 км². Нас. каля 9 тыс. чал. (2000). Адм. ц. і порт — г. Джэймстаўн на в-ве Св. Алены. Афіц. мова англійская. Астравы вулканічныя, складзеныя з базальтаў, трахітаў, рыялітаў. Найвыш. пік Мэры на в-ве Трыстан з групы а-воў Трыстан-да-Кунья (2060 м). Клімат трапічны, пасатны, гарачы на в-ве Узнясення, цёплы на в-ве Св. Алены, марскі ўмераны на а-вах Трыстан-да-Кунья. На в-ве Св. Алены т-ра студз. каля 23 °C, ліп. каля 20 °C, выпадае за год каля 1000 мм ападкаў. У расл. покрыве ўсіх астравоў пераважаюць травы і хмызнякі. Пад лесам каля 2 тыс. га (толькі на в-ве Св. Алены). Насельніцтва — нашчадкі англічан, афрыканцаў, выхадцаў з краін Азіі. Большасць вернікаў англікане і баптысты. Аснова эканомікі — рыбалоўства, промысел крэветак і лангустаў, сельская гаспадарка, выраб сувеніраў. Валавы ўнутр. прадукт на 1 чал. — 2000 дол. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 2,5 тыс. га зямлі пераважна на в-ве Св. Алены. Гал. экспартная культура — новазеландскі лён (ідзе на выраб высакаякасных канатаў, шпагату), займае каля 1,5 тыс. га. Вырошчваюць таксама бульбу, кукурузу, агародніну. Садоўніцтва. Жывёлагадоўля і птушкагадоўля. Ёсць прамысл. прадпрыемствы па апрацоўцы лёну, вытв-сці канатаў, вырабу мэблі, вышывак і карункаў, харчовыя (у т. л. рыбаперапрацоўчыя), невял. электрастанцыі (6 млн. кВтгадз, 1996) і інш. Транспарт аўтамаб. і марскі. А-вы Св. Алены і Узнясення — базы бункероўкі суднаў, прамежкавыя пункты міжкантынент. кабеляў. Турызм (в-аў Св. Алены). Астравы экспартуюць рыбу і рыбапрадукты, канаты, рамесніцкія вырабы, імпартуюць прамысл. тавары і харч. прадукты. Атрымліваюць эканам. дапамогу ад Вялікабрытаніі. Грашовая адзінка — фунт в-ва Св. Алены.

Адкрыты партугальцамі ў 1502. У 1653 захоплены галандцамі. З 1673 пад уладай брыт. Ост-Індскай кампаніі. У 1815—21 месца ссылкі і смерці Напалеона I. З 1834 калонія Вялікабрытаніі. Пасля адкрыцця Суэцкага канала (1869) заняпаў. У 1-ю і 2-ю сусв. войны брыт. марская база. У 1967 на в-ве створаны заканад. і выканаўчы саветы, якія выбіраюцца мясц. жыхарамі. У 1988 прынята канстытуцыя.

І.​Я.​Афнагель (прырода, гаспадарка).

т. 14, с. 279

СВЯ́ТЦА,

возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, на паўн. ускраіне г. Браслаў. Пл. 0,29 км², даўж. 740 м, найб. шыр. 590 м, найб. глыб. 4,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 4,1 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы на Пн нізкія, пад забудовамі, часткова разараныя, месцамі змяняюцца балотамі, на Пд выш. да 15 м (камавыя ўзгоркі). Пойма шыр. 5—70 м. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае, прыбярэжная ч. (акрамя 3) пясчаная. Зарастае слаба. Выцякае ручай у воз. Бярэжа.

т. 14, с. 280