КУСЯВІ́ЦКІ (Сяргей Аляксандравіч) (26.7.1874, г. Вышні Валачок Цвярской вобл., Расія — 4.6.1951),
расійскі дырыжор, віртуоз-кантрабасіст. Скончыў муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1894), дырыжыраванню вучыўся ў Берліне ў К.Мука і Ф.Вейнгартнера. Канцэртаваў як кантрабасіст і дырыжор. Заснаваў у Маскве сімф. аркестр (1908), «Расійскае муз. выдавецтва» (1909). З 1917 кіраваў Дзярж.сімф. аркестрам у Петраградзе. З 1920 жыў за мяжой. Арганізаваў у Парыжы «Сімфанічныя канцэрты К.» (1921—28), кіраваў Бостанскім сімфанічным аркестрам (1924—49). Першы выканаўца шэрагу буйных твораў І.Стравінскага, С.Пракоф’ева, А.Анегера і інш. Адзін са стваральнікаў Беркшырскага муз. цэнтра. Аўтар муз. твораў для кантрабаса і аркестра.
Літ.:
Астров А Деятель русской музыкальной культуры С.А.Кусевицкий. (Л.), 1981.
КУСЯНКО́Ў (Мікола) (Мікалай Сяргеевіч; н. 11.2.1935, в. Перарост Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1971), БДУ (1982). У 1956—69 у Гомельскай лесаўпарадчай экспедыцыі. З 1971 працаваў у газетах і часопісах, на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1985 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1955. Піша пра родны край, асабіста перажытае. Аўтар зб-каў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990, Літ. прэмія імя А.Куляшова, 1991), апавяданняў «Завязь» (1987); раманаў «Явар з калінаю» (1994), «Арляк і зязюля» (1997). У творах — трывога за лёс роднай зямлі, яе людзей і прыроды.
горад у Грузіі, на р. Рыёні. Вядомы з 6 ст. да н.э. Сталіца Калхідскага (канец 8 — пач. 12 ст.) і Імерэцінскага царства (канец 15 — пач. 19 ст.). У 1810—1917 у складзе Рас. імперыі. 238 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабуд. (з-ды аўтамаб., эл.-мех., малагабарытных трактароў і інш.), хім., лёгкая, харчовая. 2 ВНУ, у т. л.ун-т. 3 т-ры. Гісторыка-этнагр. музей, Дом-музей З.П.Паліяшвілі. Карцінная галерэя. Руіны храма Баграта (10—11 ст.).
КУ́ТАРГА (Міхаіл Сямёнавіч) (18.7.1809, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 7.6.1886),
расійскі і бел. гісторык, педагог. Д-р філасофіі (1838), чл.-кар. Пецярбургскай АН (1848). Скончыў Пецярбургскі ун-т, Дэрпцкі прафесарскі ін-т (1832). Выкладаў у Пецярбургскім (1835—69) і Маскоўскім (1869—74) ун-тах. Аўтар прац па гісторыі стараж. Грэцыі, Егіпта, Персіі, медыявістыцы, гістарыяграфіі і інш. Прытрымліваўся ліберальных поглядаў, вёў шырокую культ.-асв. дзейнасць. Разам з братам С.С.Кутаргам клапаціўся пра развіццё асветы ў Мсціславе і наваколлі. Апошнія гады жыў у сваім маёнтку Боркі Мсціслаўскага пав., дзе і памёр.
КУ́ТАРГА (Сцяпан Сямёнавіч) (24.2.1805, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 7.5.1861),
вучоны-прыродазнавец, педагог і папулярызатар навукі. Брат М.С.Кутаргі. Д-р медыцыны (1832). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1832). У 1833—61 праф. Пецярбургскага ун-та. У 1842—61 старшыня Пецярбургскага мінералагічнага т-ва. Навук. працы па заалогіі, геалогіі, палеанталогіі. Прапагандаваў вучэнне Ч.Дарвіна. Склаў геал. карту Пецярбургскай губерні. Штогод К. і яго брат прыязджалі ў Мсціслаў, дзе вялі культ.-асв. работу.
КУТАТЭЛА́ДЗЕ (Апалон Караманавіч) (6.1.1900, г. Цулукідзе, Грузія — 25.6.1972),
грузінскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1970). Чл.-кар.АМСССР (1967). Скончыў Тбіліскую АМ (1926), з 1943 выкладаў у ёй (з 1946 праф., з 1959 дырэктар). Для твораў характэрна эмацыянальнасць, напружаныя колеравыя кантрасты, дынамічнасць мазка: «Сярго Арджанікідзе заклікае горцаў на абарону г. Грозны» (1938), «Радасны ўраджай» (1953), «На чайных плантацыях Грузіі» (1957), «Збор вінаграду» (1961), «Паляванне царыцы Тамары» (1970).
А.Кутатэладзе. Сярго Арджанікідзе заклікае горцаў на абарону г. Грозны. 1938.
грузінскі пісьменнік. Вучыўся ў Тбіліскім ун-це (1920—25). Друкаваўся з 1924. Аўтар п’есы «Гадзюка Хірсэ» (1924), зб-каў «Вершы» (1937 і 1941), кн. навел «Байцы» (1942). Найб. буйны твор — раман-тэтралогія «Тварам у твар» (кн. 1—4, 1933—52, новая рэд. на рус. мове 1957—58) пра станаўленне сав. улады ў Грузіі. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, П.Броўка.
вадасховішча ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Кутаўшчына. Створана плацінай на р. Сэрвач у 1950. Пл. 1 км², даўж. 5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 1,35 млн.м³. Моцна праточнае, сярэдні шматгадовы сцёк 23,3 млн.м³. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт, рэкрэацыі, птушкагадоўлі.