феадальная дзяржава на ПнУ Азербайджана ў 18—19 ст. Сталіца — г. Куба (адсюль назва). Найб. багаты і густанаселены раён Закаўказзя з важнымі гандл. партамі, якія звязвалі яго з Расіяй і Іранам. У 1758—89 на чале К.х. стаяў Фаталі-хан, які аб’яднаў прыкаспійскія землі Азербайджана да г. Ардэбіля на Пд; у 1784 заключыў саюз з груз. царом Іракліем II супраць іранскай агрэсіі. Пасля яго смерці ханства ў пач. 1790-х г. распалася, у 1806 далучана да Расіі.
КУБІ́НСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1959 Выклікана незадаволенасцю кубінцаў дыктатурай прэзідэнта ген. Ф.Батыстыі-Сальдывара, які забараніў амаль усе паліт. партыі, у знешняй палітыцы арыентаваўся на ЗША, а таксама засіллем іншаземцаў (пераважна грамадзян ЗША, якім на Кубе належала большасць прадпрыемстваў і аб’ектаў турызму). Падрыхтавана дзейнасцю Ф.Хастра Рус і інш. З мэтай узняць нар. паўстанне і скінуць Батысту 26.7.1953 група радыкальна настроеных апазіцыянераў на чале з Кастра (165 чал.) арганізавала штурм вайск. казарм Манкада (г. Сант’яга-дэ-Куба), аднак пацярпела паражэнне; Кастра і яго паплечнікі былі зняволены. Пасля амністыі Кастра ў 1955 эмігрыраваў у Мексіку, дзе заснаваў «Рух 26 ліпеня» і разам з братам Раулем і аргенцінцам Э.Геварам дэ ла Сернам стварыў узбр. групу. 2.12.1956 гэтая група высадзілася з яхты «Гранма» на У Кубы і з боем прарвалася ў горы Сьера-Маэстра, дзе пачалося фарміраванне паўстанцкай арміі, 13.3.1957 узбр. атрад студэнтаў намагаўся захапіць прэзідэнцкі палац у Гаване. У кастр. 1958 створаны «Аб’яднаны нацыянальны рабочы фронт», у ліст. паўстанцкая армія спусцілася з гор і пачала рух на сталіцу. 1.1.1959 яна заняла гарады Санта-Клара і Сант’яга. Батыста пакінуў краіну. 2.1.1959 паўстанцы ўступілі ў сталіцу. Быў сфарміраваны часовы ўрад з функцыямі выканаўчай і заканад. улады (замест распушчанага парламента), прыпынена дзейнасць канстытуцыі 1940. 16.2.1959 створаны ўрад на чале з Кастра, які пачаў агр. рэформу, нацыяналізацыю замежнай маёмасці і інш. пераўтварэнні.
Літ.:
Зуйков Г.Н. Социально-экономические предпосылки Кубинской революции. М., 1980;
Гриневич Э.А. Куба: путь к победе революции. М., 1975;
Монтанер К.А. Накануне краха: Фидель Кастро и Кубинская революция: Пер. с исп. М., 1992.
нацыя, асн. насельніцтва Кубы (больш за 10,6 млн.чал.). Жывуць таксама ў ЗША (1 млн.чал.), Венесуэле, Іспаніі і інш. Агульная колькасць 11,7 млн.чал. (1992). Гавораць на кубінскім варыянце ісп. мовы. Вернікі пераважна католікі.
польскі архітэктар. Вучыўся ў Д.Мерліні. З 1781 працаваў пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1783—86 наведаў Італію. Пабудовы ў стылі класіцызму 18 ст. адметныя строгасцю аблічча, вытанчанасцю прапорцый: палацы ў Бялачаве (1797—1800), Бейсце (абодва Свентакшыскае ваяв.; 1802), Бельведэр у Варшаве (1818—22), павільёны (1816—18) на вул. Грахоўскай і пл. Уніі ў Варшаве і інш.
алгебраічнае ўраўненне 3-й ступені. Агульны выгляд ax3 + bx2 + cx + d = 0, дзе a ≠ 0. Рашаецца ў радыкалах з дапамогай Кардана формулы. Тэрмін «К.ў.» ўведзены Р.Дэкартам (1619) і У.Оўтрэдам (1631).
Першыя спробы рашыць К.ў. зроблены матэматыкамі старажытнасці, напр., задачу, якая зводзіцца да К.ў., разглядаў Архімед.
плоская алг. крывая 3-га парадку. Ураўненне ў прамавугольных каардынатах y = ax3. Сіметрычная адносна пачатку каардынат, дзе мае пункт перагіну з датычнай y = 0.
паўночна-заходняя частка Ушацка-Лепельскага ўзвышша на З Ушацкага р-на Віцебскай вобл. Мяжуе на ПнЗ, Пн і У з Полацкай, на З з Верхнебярэзінскай нізінамі. Выш. 170—220 м, найб. 239 м. Антрапагенавыя адклады (магутнасць каля 100 м) складзены з утварэнняў бярэзінскага, дняпроўскага, сожскага і паазерскага зледзяненняў. Сучасны рэльеф створаны паазерскім ледавіком. Зах. схіл спадзіста спускаецца да Верхнебярэзінскай нізіны, усх. строма абрываецца да даліны р. Ушача. Ледавікова-акумуляцыйны сярэднеўзгорыста-градавы рэльеф найб. выразны на У узвышша. Марэнныя ўзгоркі (выш. да 10—15 м) выцягнуты ў выглядзе грады з Пн на Пд. Буйнаўзгорысты марэнны рэльеф (з адноснай выш. больш за 25 м) на Пн, у месцах глыбокага расчлянення паверхні лагчыннымі азёрамі. Зах.ч. ўзвышша дробнаўзгорыстая, месцамі платопадобная (адносныя вышыні да 5—7 м). Часта трапляюцца камы. Паўд.ч. ўзвышша дрэніруецца р. Ушача, паўн. — яе прытокам Альзініца. Азёры Лагі і Мурагі на Пд, Вял. Уклейна, Гародна і інш. на Пн. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя глебы на водна-ледавіковых і марэнных супесках. Хваёвыя і яловыя паўд.-таежныя хмызнякова-зеленамошныя, а таксама шэраальховыя лясы захаваліся невял. ўчасткамі. Б.ч. ўзвышша разарана.
КУБЛІ́ЦКІ (Аляксей Аляксандравіч) (1.10.1919, в. Міхайлава-Шахава Тайшэцкага р-на Іркуцкай вобл., Расія — 3.6.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Іркуцкую парт. школу (1948), юрыд. школу (1951). У Вял.Айч. вайну з лютага 1943 на Цэнтр., 1-м Бел. і інш. франтах. Удзельнік Бабруйскай аперацыі 1944. Камандзір аддзялення роты сувязі старшы сяржант К. вызначыўся 7.9.1944 пры фарсіраванні р. Нараў і ў баях за плацдарм на тэр. Польшчы. Пасля вайны на адм.-гасп. рабоце.
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на З ад г.п. Ушачы, 172 км ад Віцебска, 19 км ад чыг. ст. Зябкі. 412 ж., 180 двароў (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі на востраве Кубліцкага воз. гарадзішча днепра-дзвінскай культуры.