звычай, што склаўся пры радавым ладзе як універсальны сродак абароны гонару, годнасці і маёмасці роду. Заключаўся ў абавязку родных забітага адпомсціць забойцу або яго родным. К. п. забаранялася, калі забойства было ўчынена па неасцярожнасці або выпадкова. К. п. існавала ў многіх краінах і рэгіёнах, а ў некаторых з іх (Албанія, Сербія, Паўд. Італія, Корсіка, Японія і інш.) захавалася да 20 ст. У Расійскай імперыі найдаўжэй захоўвалася ў некаторых народаў Каўказа і Сярэдняй Азіі.
каардынаты пункта ў плоскай вобласці, на паверхні ці ў прасторы, адрозныя ад прамалінейных (дэкартавых) каардынат. Сувязь з дэкартавымі каардынатамі ажыццяўляецца праз каэфіцыенты Ламе. К.к. выкарыстоўваюцца ў выліч. задачах матэматыкі і фізікі, дзе яны з’яўляюцца ў пэўным сэнсе натуральнымі каардынатамі пунктаў (напр., сферычная сістэма каардынат у шаравых абласцях, цыліндрычная сістэма каардынат і палярная сістэма каардынат у кругавых).
інтэграл, узяты ўздоўж крывой на плоскасці ці ў прасторы. Адрозніваюць К.і. 1-га і 2-га роду, якія зводзяцца да вызначаных інтэгралаў, у некаторых выпадках да двайных (гл.Грына формулы) ці паверхневых інтэгралаў (гл.Стокса формула). Упершыню сустракаюцца ў А.К.Клеро (1743) у агульным выглядзе ўведзены А.Кашы (1825). К.і. ўзнікаюць у задачах адшукання масы крывой пераменнай шчыльнасці (К.і. 1-га роду), работы ў сілавым полі (К.і. 2-га роду) і інш.
дзеяч укр.нац.-вызв. руху, адзін з паплечнікаў Б.Хмяльніцкага. Казацкі палкоўнік. У 1648 узначаліў сял. і казацкі рух на Брацлаўшчыне, Падоліі і Валыні, вызваліў ад польск. панавання ўсю Левабярэжную і ч. Правабярэжнай Украіны. Вызначыўся ў Корсуньскай бітве 1648, перамог польск. войскі ў бітвах каля Піляўцаў, Махноўкі і Канстанцінава, авалодаў львоўскай крэпасцю Высокі Замак. Памёр у час эпідэміі чумы пасля аблогі крэпасці Замосце.
КРЫВАНО́С (1920, в. Альхоўка Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1945).
Скончыў Бабруйскі лесатэхн. тэхнікум (1940), Саратаўскае танк. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір танк. ўзвода мал. лейт. К. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час ліквідацыі варожай групоўкі каля Віцебска.: бранёй свайго танка закрыў танк камандзіра палка, паранены працягваў камандаваць баявымі дзеяннямі ўзвода, памёр ад ран.
КРЫВАНО́САЎ (Міхаіл Пятровіч) (н. 1.5.1929, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 11.11.1994),
бел. спартсмен і трэнер па лёгкай атлетыцы (кіданне молата). Засл. майстар спорту СССР (1954). Засл. трэнер Беларусі (1965), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Канд.пед.навук. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1953) і працаваў у ім (заг. кафедры, з 1976 прарэктар). Сярэбраны прызёр XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія). Чэмпіён Еўропы (1954, Берн), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1958, Стакгольм). Чэмпіён СССР (1952, 1954—58). Рэкардсмен свету (6 рэкордаў), СССР (11 рэкордаў).
на Украіне, у Днепрапятроўскай вобл.Пл. каля 300 км². Прымеркаваны да пратэразойскіх парод крыварожскай серыі, у асноўным саксаганскай світы, якая складаецца з 7 гарызонтаў жалезістых кварцытаў і кварцавых сланцаў (агульная магутнасць 1500 м). Больш за 300 рудных пакладаў пласта-, слупа- і штокападобных, гнездавых і інш. Разведаныя запасы больш за 20 млрд.т. багатых жал. руд, у якіх жалеза 56,7% і лёгкаабагачальных жалезістых кварцытаў, у якіх жалеза 34,2%. Жал. руды мартытавыя і гематыт-мартытавыя (пераважаюць), магнетытавыя і інш.Прамысл. эксплуатацыя з 1881. Здабыча адкрытым (80%) і падземным спосабамі.
род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 дзікарослы від — К. лекавы (S. officinalis) і 2 інтрадукаваныя: К. альпійскі (S. alpina) і К. танкалісты (S. tenuifolia). Трапляецца на лугах, высечках, у хмызняку.
Шматгадовыя травяністыя расліны, радзей кусты і паўкусты. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі дробныя ў шчыльных галоўчатых ці коласападобных суквеццях. Плод — арэшак. Як лек. сродак (вяжучы, кроваспыняльны. супрацьзапаленчы) вядомы з глыбокай старажытнасці. Карм. і лек., некат. віды — дэкаратыўныя расліны.