намнажэнне вушной серы ў вонкавым слыхавым праходзе ад гіперсакрэцыі серных залоз. Выклікае зніжэнне слыху, шум у вушах, нават галавакружэнне. Лячэнне: амбулаторнае выдаленне С.к. шляхам прамывання.
СЕРКЕБА́ЕЎ (Ермек Бекмухамедавіч) (н. 4.7.1926, г. Петрапаўлаўск, Казахстан),
казахскі спявак (лір. барытон). Нар.арг.СССР (1959). Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1951). З 1947 саліст Казахскага т-ра оперы і балета. З 1973 выкладае ў Алма-Ацінскай кансерваторыі (з 1982 праф.). Дэбютаваў у партыі Абая («Абай» А.Жубанава і Л.Хамідзі). Сярод інш. партый: Капан («Ер Таргын» Я.Брусілоўскага), Кажагул («Біржан і Сара» М.Тулебаева), Януш («Галька» С.Манюшкі), Яўген Анегін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Жэрмон («Травіята» Дж.Вердзі), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ) і інш. Выступае як камерны і эстрадны спявак. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія Казахстана 1972. Дзярж. прэмія СССР 1977.
у старажытнаегіпецкай міфалогіі і рэлігіі багіня-апякунка мёртвых, дачка Ра, якая дапамагала яму знішчаць ворагаў. Свяшчэнная жывёла С. — скарпіён. Выявы С. ў выглядзе жанчыны са скарпіёнам на галаве часта змяшчалі на саркафагах.
Серкет. Статуэтка з грабніцы фараона Тутанхамона. Каля 1350 да н.э.
СЕ́РЛІО ((Serlio) Себасцьяна) (6.9.1475, г. Балоння, Італія — 1554),
італьянскі тэарэтык архітэктуры. Арх. адукацыю атрымаў у Рыме (1514—27) у Б.Перуцы. Працаваў у гарадах Пезара, Венецыя, а таксама ў Францыі (з 1541). Пачынаў як майстар перспектыўнага жывапісу. Трактат С., прысвечаны геаметрыі, перспектыве, ант. і тагачасным пабудовам, набыў агульнаеўрап. вядомасць (у 1537—75 друкаваўся асобнымі кнігамі, якія ў венецыянскім выданні 1584 аб’яднаны пад назвай «Архітэктура») і значна паўплываў на развіццё рэнесансавага і раннекласіцыстычнага дойлідства ў Францыі, Нідэрландах і Германіі.
млекакормячае сям. пустарогіх атр. парнакапытных. Адзіны від роду; 8—9 падвідаў. Пашыраны ў гарах Еўропы і М. Азіі.
Даўж. цела да 140 см, выш. да 85 см, маса да 50 кг. Маюць кручкападобныя рогі даўж. 7—10 см. Шэрсць зімой доўгая, густая, чорна-бурая; летам кароткая, рыжая. Корміцца горнай травяністай расліннасцю, галінкамі кустоў, дрэў і лішайнікамі. Нараджае 1, зрэдку 2—3 дзіцянят. Аб’ект палявання і развядзення у некат. месцах здабыча забаронена.
СЕ́РНАН ((Cernan) Юджын) (н. 14.3.1934, г. Чыкага, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС ЗША (з 1976 у адстаўцы). Магістр навук па авіяц. тэхніцы. Скончыў ун-т Перд’ю (г. Лафеет, штат Індыяна; 1956), ваенна-марскую школу (г. Мантэрэй, штат Каліфорнія; 1961). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 3—6.6.1966 з Т.Стафардам здзейсніў палёт (з выхадам у адкрыты космас) на касм. караблі (КК) «Джэміні-9» (як 2-і пілот); 18—26.5.1969 з Стафардам і Дж.Янгам — аблёт Месяца як пілот месяцавай кабіны КК «Апалон-10»; 7—19.12.1972 з Х.Шмітам і Р.Эвансам — палёт на Месяц як камандзір КК «Апалон-17» (на Месяцы прабыў 75 гадз, 3 выхады на паверхню Месяца агульнай працягласцю 22,1 гадз). У космасе правёў 23,6 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 24,2 гадз. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі» (2), «За надзвычайныя заслугі». Залаты медаль «Космас» (ФАІ).
моцная двухасноўная к-та, H2SO4; адзін з асн. прадуктаў хім. прам-сці.
Бязводная (100%-ная) С.к. — бясколерная масляністая вадкасць, шчыльн. 1830,5 кг/м³ (20 °C), tпл 10,4 °C, tкіп 296,2 °C (кіпіць з раскладаннем). З вадой і трыаксідам серы SO3 (гл.Серы аксіды) змешваецца ў любых суадносінах. У водных растворах практычна цалкам дысацыіруе на іоны. Канцэнтраваная С.к. — моцны акісляльнік (асабліва пры награванні); акісляе многія металы (напр., медзь, ртуць), неметалы (вуглярод, серу і інш.), бромісты і ёдзісты вадарод. Разбаўленая ўзаемадзейнічае з актыўнымі, размешчанымі ў электрахім. радзе напружанняў да вадароду, металамі з вылучэннем вадароду. Утварае солі сульфаты і гідрасульфаты, а таксама эфіры (сульфаты арган.). У прам-сці С.к. атрымліваюць кантактным і нітрозным (вежавым) спосабамі. Зыходнае рэчыва для атрымання С.К. — дыаксід серы, які акісляюць да SO3 кіслародам пры 440 °C у прысутнасці каталізатара (кантактны спосаб) або аксідамі азоту, растворанымі ў С.к. (нітрозны спосаб). Выкарыстоўваюць у вытв-сці мінер. угнаенняў, розных мінер. кіслот і солей, лек. і мыйных сродкаў, фарбавальнікаў, хім. валокнаў, выбуховых рэчываў, а таксама для ачысткі нафтапрадуктаў, у металургіі і гідраметалургіі урану, медзі, нікелю і інш. металаў, як электраліт у свінцовых акумулятарах, асушальнік і інш. С.к. — вельмі агрэсіўнае рэчыва (клас небяспечнасці 2), выклікае цяжкія апёкі скуры, пара пашкоджвае слізістыя абалонкі і лёгкія; ГДК аэразолю С.К. ў атм. паветры 0,1 мг/м³ (сярэднясутачная); смяротная канцэнтрацыя 0,18 мг/л (экспазіцыя 60 мін).
Літ.:
Васильев Б.Т., Отвагина М.И. Технология серной кислоты. М., 1985.
расійскі рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст. Вучыўся ў Аляксандраўскім ліцэі (1847—53). З 1853 працаваў у Дзярж. канцылярыі, з 1858 у адстаўцы. З 1860 супрацоўнічаў у выданнях А.І.Герцэна і М.П.Агарова, у час. «Современник». Паплечнік М.Г.Чарнышэўскага. Адзін з заснавальнікаў тайнай рэв. арг-цыі «Зямля і воля» 1860-х г. Адмоўна ставіўся і да прыгонніцтва, і да капіталіст. ладу, падзяляў ідэі рус. абшчыннага сацыялізму. У 1862 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, у 1865 сасланы навечна ў Сібір. Па дарозе ў ссылку наладзіў кантакты з удзельнікамі паўстання 1863—64. Загінуў у час падрыхтоўкі паўстання ссыльных у Сібіры. Аўтар прац па філасофіі, эканоміцы, сацыялогіі, праве, шэрагу літ.-мастацкіх твораў.