злучэнні серы, якія выкарыстоўваюцца ў якасці крыніцы сернага жыўлення раслін. Да іх належаць сульфаты амонію, калію, магнію, таксама гіпс, фосфагіпс, арган. ўгнаенні. Уносяць С.ў. ў глебы з нізкім утрыманнем серы (саланцы, саланчакі), эфектыўныя на падзолістых пясчаных глебах. Асабліва неабходныя для вырошчвання крыжакветных, бабовых культур, сланечніку, бульбы. Нейтралізуюць шчолачнасць глебы (гл.Гіпсаванне глебы), павышаюць засваяльнасць цукарастваральных фасфатаў, павялічваюць растваральнасць кальцыю, калію, жалеза, магнію.
абалонка, якая высцілае сценкі поласцей цела, укрывае размешчаныя ў іх органы. Складаецца са шчыльнай валакністай злучальнай тканкі, пакрытай эпітэліем. У залежнасці ад месца размяшчэння С.а. наз.брушынай, плеўрай, перыкардам. Выконвае ахоўную функцыю ў якасці серозна-гематалімфатычнага бар’ера. Пры паталаг. працэсах можа ўтвараць спайкі, прадуцыраваць залішнюю колькасць серознай вадкасці (напр., пры асцыце, гідраперыкардзе). Запаленне С.а. — серазіт (перытаніт, плеўрыт, перыкардыт).
СЕРПАНЦІ́Н [франц. serpentin ад лац. serpens (serpentis) змяя],
скрутак вузкай доўгай каляровай папяровай стужкі, якую кідаюць у публіку на карнавалах, маскарадах, балях. У пераносным значэнні С. наз. участкі звілістай горнай дарогі.
памяшканне для масавага ўтрымання змей з мэтай атрымання ад іх яду; разнавіднасць тэрарыума. Бываюць таксама дэкар. і дэманстрацыйныя (у заапарках). Першы С. створаны ў Парыжы (1895), потым у Бразіліі (1899). На Беларусі С. існуюць у в. Шчытоўка Сенненскага р-на (з 1987), у пас. Бараўляны пад Мінскам (1988). С. Туркменіі і Азербайджана спецыялізуюцца на атрыманні яду гюрзы, кобры, эфы; Бішкекскі (Таджыкістан), Падмаскоўны (Расія), на Беларусі С. працуюць з гадзюкай звычайнай. Змяіны яд выкарыстоўваецца пераважна ў фармацэўтычнай і біяхім. прам-сці (вырабляецца больш за 30 лек. прэпаратаў).
мінерал падкласа слаістых сілікатаў, Mg3[Si2O5](OH)4. Змяшчае аксід магнію MgO да 43%, прымесі жалеза, алюмінію, нікелю і інш. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае скрытакрышт. шчыльныя масы, агрэгаты зблытана-валакністыя, паралельна-валакністыя, лускавінкавыя і інш.Гал. структурныя разнавіднасці С. — антыгарыт (мікралускаватая, пласціністая), лізардыт (тонказярністая) і хрызатыл (тонкавалакністая). Колер зялёны розных адценняў, зрэдку белы, жоўты, блакітны і лілова-сіні (хрызатыл-азбест). Цв. 2,5—3,5. Шчыльн. 2,55 г/см³. Утвараецца пры метасаматычных працэсах з удзелам гідратэрмальных раствораў за кошт змены ультраасн. парод. С. — частка пароды серпенцініт. Крыніца здабычы нікелю; выкарыстоўваецца як абліцовачны і вырабны камень. Гл. таксама Азбест.
метамарфічная горная парода, якая складаецца з мінералаў групы серпенціну. Утвараецца пры гідратэрмальным змяненні пераважна ультраасноўных парод (гіпербазітаў), у выніку чаго іх бязводныя сілікаты магнію гідралізуюцца і пераўтвараюцца ў мінералы групы серпенціну, а самі горныя пароды ў С. З працэсам серпенцінізацыі звязана ўтварэнне большасці радовішчаў хрызатыл-азбесту (гл.Азбест). Выкарыстоўваецца ў буд-ве (абліцовачны матэрыял) і ювелірнай справе (паўпразрыстыя разнавіднасці — офікальцыт).
горад у Маскоўскай вобл. Расіі. Прыстань на р. Ака, пры ўпадзенні р. Нара. Вядомы з 1339. 132 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. Прам-сць: маш.-буд. і металаапр., хім., харч., тэкстыльная; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Гіст.маст. музей. Серпухаўскі крэмль, ансамблі Уладычнага (16—17 ст.) і Высоцкага (16—18 ст.) манастыроў, цэрквы (17—18 ст.), жылыя асабнякі (18—19 ст.). Каля С. — Прыокска-тэрасны запаведнік. Каля С. ў г. Пушчына радыёастранамічная абсерваторыя і рас. інавацыйны біятэхнал. цэнтр «Пушчына»; у г. Протвіна — навук. комплекс Ін-та фізікі высокіх энергій, у т. л. Серпухаўскі сінхрафазатрон.