рака ў Кіраўскім і Бабруйскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Ала (бас. Дняпра). Даўж. 20,5 км. Пачынаецца за 800 м на ПнУ ад в. Падрэчча Кіраўскага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
вёска ў Чарнянскім с/с Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Маларыта, 60 км ад Брэста, 439 ж., 175 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік ахвярам фашызму і помнік землякам. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (2-я пал. 17 ст.).
вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПнЗ ад Любані, 145 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Урэчча. 655 ж., 279 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
ганчарныя вырабы майстроў з в. Дарасіно Любанскага р-на Мінскай вобл. Промысел вядомы з 18 ст., росквіту дасягнуў у канцы 19—1-й пал. 20 ст. Тут выраблялі кухонны, сталовы, тарны посуд з гліны светлага ці шэра-чорнага колеру, глазуравалі празрыстай ці зялёнай палівай. Формы вырабаў светлага ці светла-чырвонага колеру ўпрыгожвалі прамымі і хвалістымі выціснутымі або ангобнымі паяскамі. Бытаваў таксама чорназадымлены посуд. У 1930—40-я г. працавала ганчарная арцель, цяпер — ганчарны цэх (майстры М.Прышчэпа, М.Філіпеня, В.Юхневіч). Традыцыі Д.к. прадаўжаюць таксама ў ганчарнай майстэрні пры Любанскім раённым цэнтры культуры.
ДАРАФЕ́ЕЎ Гаўрыла, лінейшчык 17 ст. з Полацка. У 1646 для Петрапаўлаўскай і Барысаглебскай цэркваў г. Пскоў (Расія) адліў звон, аздоблены арнаментамі і сцэнамі з Евангелля.
(н. 9.6.1949, в. Сасновы Бор Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.літ.-знавец, крытык, тэкстолаг, перакладчык. Канд.філал.н. (1977). Скончыў БДУ (1971). У 1974—78, 1982—90 у Ін-це л-ры АН Беларусі, у 1978—82 вучоны сакратар Савета па каардынацыі навук. дзейнасці пры прэзідыуме АН Беларусі. Даследуе гісторыю стараж.-бел. л-ры, лацінамоўную л-ру Беларусі і Літвы 15—18 ст. (манаграфія «Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы: Першая палавіна XVI ст.», 1979). Падрыхтаваў да друку паэму М.Гусоўскага «Песня пра зубра» (1980). Укладальнік зб-ка дакументаў і матэрыялаў «Францыск Скарына» (1988) і аўтар навук. каментарыя да яго.
(1890, в. Меляшкі Беластоцкага ваяв., Польшча — 24.2.1943),
бел.паэт. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1909). Настаўнічаў на Гродзеншчыне і каля Паневяжыса. Загінуў на фронце. З 1909 пад псеўд. Янук Д. і Каршун друкаваў у газ. «Наша ніва» вершы і допісы. Яго творчасць развівалася ў рэчышчы бел.рэв.-дэмакр. паэзіі, прасякнута суперажываннем чалавечаму гору, болем за лёс абяздоленых, патрыят. матывамі («Доля», «Стогн», «Псалм CXXXVI»). Інтымнай лірыцы паэта ўласцівы рамант. парыў, глыбіня пачуццяў («Як засвецяць у небе зоры»), часам элегічнасць («Шкада разбітых мар»).
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1985). Аўтар размалёвак і вітражоў для радыётэхн. каледжа і сувораўскага вучылішча (абодва 1989) у Мінску. Працуе пераважна ў станковым жывапісе. Распрацоўвае тэмы «Бабы» і «Чашы»: «Чаша-аб’ект», «Чаша, знойдзеная ў лесе», «Чаша-вытока», «Чаша цёплая», «Чаша з прывідам» і інш. (усе 1990-я г.). У работах асобныя пластычныя вобразы ўключае ў вял. паліфанічную прастору, выкарыстоўваючы эфекты колерааптычныя, унутр. свячэння, піктаграмы, геаметрызм. Аформіў спектакль «Цудоўная дудка» ў Гродзенскім т-ры лялек (1988).
(н. 4.1.1935, в. Бабін Лес Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1987). Скончыў БПІ (1963), дзе і працаваў. З 1980 у Бел.дзярж.навук.-вытв. канцэрне парашковай металургіі (з 1993 ген. дырэктар). Навук. працы па тэхналогіі матэрыялаў на аснове метал. парашкоў. Распрацаваў тэорыю і тэхналогію пластычнага дэфармавання сітаватых парашковых матэрыялаў для вырабу высокатрывалых і высокадакладных дэталей; актываванага спякання парашковых матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1987.
Тв.:
Объемная штамповка порошковых материалов. Мн., 1993 (у сааўт.);
Теория уплотнения порошковых материалов при нелинейно-вязком деформировании (разам з В.М.Гарохавым) // Порошковая металлургия. Мн., 1995. № 18.