ДАРАШКЕ́ВІЧ Яўген Адамавіч
(н. 4.1.1935, в. Бабін Лес Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-р тэхн. н. (1985), праф. (1987). Скончыў БПІ (1963), дзе і працаваў. З 1980 у Бел. дзярж. навук.-вытв. канцэрне парашковай металургіі (з 1993 ген. дырэктар). Навук. працы па тэхналогіі матэрыялаў на аснове метал. парашкоў. Распрацаваў тэорыю і тэхналогію пластычнага дэфармавання сітаватых парашковых матэрыялаў для вырабу высокатрывалых і высокадакладных дэталей; актываванага спякання парашковых матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1987.
Тв.:
Объемная штамповка порошковых материалов. Мн., 1993 (у сааўт.);
Теория уплотнения порошковых материалов при нелинейно-вязком деформировании (разам з В.М.Гарохавым) // Порошковая металлургия. Мн., 1995. № 18.
т. 6, с. 51
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)