РЫЖАНКО́Ў (Ягор Васілевіч) (20.4.1923, в. Дуброўка Невельскага р-на Пскоўскай вобл., Расія — 4.10.1988),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1974), праф. (1977). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1954), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1959). З 1959 у Мінскай вышэйшай парт. школе (у 1973—86 прарэктар). У 1986—88 у Бел.НДІэканам. праблем аграпрамысл. комплексу. Навук. працы па праблемах эканам. і сац. развіцця, эфектыўнасці і рэнтабельнасці с.-г. вытв-сці.
Тв.:
Валовой и чистый доход колхозов. М., 1969;
Рентабельность производства и накопление в колхозах. М., 1972;
урочышча ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., на месцы б. вёскі Рыжаўка, жыхары якой у 1930-я г. былі расселены ў калгасы; месца масавай загубы яўрэяў у Вял.Айч. вайну. За 4 км на З ад Дзяржынска, 2 км ад чыг. ст. Койданава на лініі Мінск—Баранавічы. Сюды па пракладзенай ням. фашыстамі чыгунцы Койданава—Станькава з ліст. 1941 да кастр. 1943 эшалонамі (да 40 таварных вагонаў кожны) прывозілі яўрэяў з Берліна, Брэмена, Брэслаў, Гамбурга, Гановера, Кёльна, Штутгарта (Германія), Брно, Прагі (Чэхаславакія), Варшавы, Вены і інш. гарадоў Зах. Еўропы. У ахвяр забіралі каштоўнасці і распранутых расстрэльвалі на краі ям, потым падпальвалі. Паводле ням. крыніц, толькі 1—3.3.1942 было расстраляна 3412 чал. У 10 магілах (даўж. 13—15, шыр. 4—5, глыб. 3 м) у кастр. 1944 выяўлены астанкі 10 541 чал. На месцы масавага расстрэлу помнік.
Літ.:
Трагедия евреев Белоруссии в годы немецкой оккупации (1941—1944): Сб. материалов и док. Мн., 1995.
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Дняпро, на аўтадарозе Магілёў—Шклоў. Цэнтр сельсавета. За 2 км на ПдУ ад горада і 4 км ад чыг. ст. Шклоў, 28 км ад Магілёва. 607 ж., 262 двары (2001). Камбінат буд. матэрыялаў і вырабаў. Бібліятэка.
РЫЖКО́ВА (Ганна Паўлаўна) (29.8.1925, в. Войлева Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 21.4.1993),
бел. актрыса эстрады. Засл. арт. Беларусі (1970). Вучылася ў Рэсп.тэатр. вучылішчы (1938—41, педагог Е.Міровіч) у Мінску. З 1945 працавала ў Бел. т-ры імя Я.Коласа, з 1949 у Віцебскім абл. Доме нар. творчасці, з 1961 актрыса размоўнага жанру Белдзяржфілармоніі. Шырока прапагандавала бел. паэзію, выконвала фельетоны і гумарэскі нац. аўтараў. У рэпертуары былі эстрадна-паэт. спектаклі «Як жывеш, чалавек?» і «Калі ласка», праграма «Край паэтаў» (прысвечана Я.Купалу і Я.Коласу), творы Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы, М.Танка, П.Панчанкі, Э.Агняцвет, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча, С.Грахоўскага, Е.Лось, П.Макаля, Н.Тулупавай і інш.
РЫЖКО́Ў (Генадзь Паўлавіч) (н. 20.10.1940, г. Уладзікаўказ, Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі тэхнал. працэсаў. Канд.тэхн.н. (1969), праф. (1994). Скончыў Горкаўскі політэхн.ін-т (1963). З 1979 у Віцебскім тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па аўтам. кантролі і рэгуляванні параметраў тэхнал. працэсаў. Распрацаваў асновы тэорыі рэзанансных вымяральных пераўтваральнікаў, метады пабудовы магнітавымяральных прыстасаванняў, устаноўкі для кантролю магнітных параметраў фераматэрыялаў.
Тв.:
Автоматический контроль магнитных параметров. М., 1971 (у сааўт.);
Резонансные измерительные преобразователи устройств автоматического контроля параметров технологических процессов и изделий. Мн., 1993.
РЫЖКО́Ў (Мікалай Іванавіч) (н. 28.9.1929, с. Дылееўка Данецкай вобл., Украіна),
савецкі і расійскі дзярж. і парт. дзеяч. Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1959). З 1950 на прадпрыемствах г. Свярдлоўска (у 1971—75 ген. дырэктар вытв. аб’яднання «Уралмаш»). З 1975 1-ы нам. міністра цяжкага і трансп. машынабудавання СССР. У 1979—82 1-ы нам. старшыні Дзяржплана СССР. У 1982—85 сакратар ЦК, у 1985—90 чл. Палітбюро ЦККПСС. У 1985—91 старшыня СМСССР. З 1993 дэп.Дзярж. думы Расіі. Старшыня Выканкома Нар.-патрыят. саюза Расіі (з 1996). Аўтар кнігі «Перабудова: гісторыя здрадніцтваў» (1992).
РЫЖО́ВА (Варвара Мікалаеўна) (27.1.1871, Масква — 18.5.1963),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1937). Скончыла драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1893), паступіла ў трупу Малога т-ра. Выступала як камед. і вадэвільная актрыса, з канца 1900-х г. выконвала пераважна характарныя ролі т.зв. камічных бабуль. Найвыш. майстэрства дасягнула ў рус. класічных п’есах, асабліва А.Астроўскага. Майстар рус.сцэн. мовы. Творчасці ўласцівы дасканаласць раскрыцця ўнутр. свету герояў, мяккі гумар, лірычнасць: Фяклуша, Анфуса Ціханаўна, Уліта, Глумава, Феліцата, Домна Панцялеўна («Навальніца», «Ваўкі і авечкі», «Лес», «На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Праўда — добра, а шчасце лепш», «Таленты і паклоннікі» Астроўскага), Графіня-бабуля («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Аўдоцця («Расцяраева вуліца» паводле Г.Успенскага), Дзямідаўна («Нашэсце» Л.Лявонава) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.
РЫЖО́Ў (Іван Паўлавіч) (24.4.1890, в. Ілева Ардатаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 11.5.1941),
партыйны і прафсаюзны дзеяч БССР. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 на парт. рабоце. З мая 1923 сакратар Полацкага, з крас. 1924 сакратар Віцебскага пав., са жн. 1925 акр.к-таКП(б)Б. З 1927 заг. аддзела ЦККП(б)Б. З чэрв. 1928 да мая 1932 старшыня Цэнтр. савета прафсаюзаў Беларусі. З 1932 у ВЦСПС, з 1934 старшыня савета прафсаюзаў Усх.-Сібірскага краю. У 1924—32 чл.ЦК, у 1927—32 чл. Бюро ЦККП(б)Б. Чл.ЦВКБССР (1924—25, 1927—32) і Прэзідыума ЦВКБССР (1929—32).
РЫЖО́Ў (Уладзімір Рыгоравіч) (1.5.1914, в. Майсееўшчына Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 24.11.1974),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы камандзіраў батальёнаў і штабных работнікаў (1942). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўн.-Зах., Бранскім, 1-м Укр. франтах. Удзельнік Маскоўскай, Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Польшчы, баёў у Германіі. Мотастралк. батальён на чале з маёрам Р. вызначыўся ў баях каля г. Кельцы (Польшча) у студз. 1945, калі прарваў абарону праціўніка, перарэзаў шашэйную дарогу і чыгунку на Кракаў, першы фарсіраваў р. Одэр, захапіў плацдарм і ўтрымліваў яго да падыходу падмацавання. Пасля вайны да 1962 на парт. рабоце.