рэзервы гатовай да рэалізацыі (спажывання) прадукцыі, якая знаходзіцца ў сферы абарачэння, а таксама ў адпаведных запасах, што ствараюцца для бесперапыннага функцыянавання нар. гаспадаркі і насельніцтва на выпадак надзвычайных абставін (аварый, стыхійных бедстваў). Іх мэтай з’яўляецца своечасовасць і бесперапыннасць забеспячэння спажыўцоў (пакупнікоў) вызначаным відам прадукцыі і задавальненне спажывецкага попыту, выкананне дагаворных абавязкаў. З.т. ствараюцца ў аптовых і рознічных установах гандлю, у вытворца і спажыўца. Запасы сыравіны, матэрыялаў, топліва паліва*, некаторых відаў машын і абсталявання, харчовых і інш. тавараў, прызначаных на выпадак надзвычайных абставін, часта называюць дзяржаўнымі рэзервамі. З.т. не павінны быць залішнімі, бо пры гэтым павялічваюцца выдаткі вытворчасці і абарачэння. Гл. таксама Запасы вытворчыя. У.Р.Залатагораў.
ЗАПАТО́ЦКІ ((Zápotocký) Антанін) (19.12.1884, в. Закалані, каля г. Кладна, Чэхія — 13.11.1957),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Чэхаславакіі. Сын Л.Запатоцкага — аднаго з заснавальнікаў с.-д. партыі Чэхіі. З 1902 чл.с.-д. партыі. Дэлегат 2, 4, 6 і 7-га кангрэсаў Камінтэрна. Адзін з заснавальнікаў кампартыі Чэхаславакіі (КПЧ), чл. яе ЦК і Палітбюро з дня заснавання (1921). У 1922—25 сакратар ЦК КПЧ, у 1925—38 дэп.Нац. сходу, у 1929—39 ген. сакратар Цэнтр. бюро прафсаюзаў. У 1939—45 у фаш. турмах і канцлагерах. У 1948—53 старшыня Савета Міністраў, у 1953—57 прэзідэнт Чэхаславакіі.
металарэзны такарны станок для апрацоўкі задняй паверхні (запатылка) зубцоў рэзальнага інструменту (фрэз, метчыкаў, раскрутак), прафілявання кулачкоў. Бываюць універсальныя (могуць выкарыстоўвацца і як такарна-вінтарэзныя станкі агульнага прызначэння) і спецыяльныя. Жорсткая канструкцыя станіны, супарта, апор З.с. забяспечваюць высокую дакладнасць апрацоўкі пры ўдарных нагрузках. Запатыльванне можна рабіць і на разьбашліфавальных станках.
прыродныя або штучныя сыпкія матэрыялы, якія ў сумесі з вяжучымі рэчывамі і вадой (часам без яе) утвараюць бетоны 1 будаўнічыя растворы. Складаюць да 85% іх аб’ёму, дазваляюць рэгуляваць іх уласцівасці.
Падзяляюцца на дробныя з памерам зерняў да 5 мм (пераважна пясок) і буйныя 5—70 мм (жвір, друз); цяжкія, або шчыльныя (прыродныя, пераважна кварцавыя, і драблёныя пяскі. а таксама жвір і друз з розных парод, металург. шлакаў і інш. матэрыялаў) і лёгкія, або порыстыя (штучныя — аглапарыт, керамзіт. успучаныя вермікуліт і перліт, шлакавая пемза, паліўныя шлакі і попел; прыродныя — драблёныя порыстыя горныя пароды: пемза, туф, ракушачнік іінш.). Выкарыстоўваюць таксама арган. З.: пілавінне, драўняную стружку, трэскі, драблёны чарот, успучаныя палімерныя гранулы.
сям’я расійскіх цыркавых артыстаў. Выступаюць у жанрах акрабатыкі і гімнастыкі. Вальтэр Міхайлавіч (н. 2.4.1928), акрабат, гімнаст, дрэсіроўшчык. Засл. арт. Расіі (1969). Стварыў атракцыён «Сярод драпежнікаў» (1961). Мсціслаў (Мечыслаў) Міхайлавіч (н. 16.5.1938). Засл. арт. Расіі (1971). Нар.арт.СССР (1990). Выступае з сястрой Ганнай і жонкай Далорэс у нумарах, якія спалучаюць акрабатыку і вальтыжыроўку, а таксама як дрэсіроўшчык сланоў і тыграў. Нумар «Акрабаты-вальтыжоры браты Запашныя» вылучаецца кампазіцыйнай дакладнасцю, насычанасцю трукамі, акцёрскай выразнасцю.
электронная прылада дыскрэтнага дзеяння, прынцып работы якой заснаваны на вылучэнні пэўнай групы падзей (з’яўленне эл. імпульсаў, іанізавальных часціц ці інш.) пры ўмове, што хоць адна з іх адбываецца не адначасова з астатнімі. Мае некалькі ўваходаў і адзін выхад; выхадны сігнал выдаецца толькі пры адсутнасці сігналу на адным з уваходаў; напр., пры даследаваннях паглынальных здольнасцей рэчыва да забараняльных уваходаў З.с. далучаюцца лічыльнікі, размешчаныя пасля даследаванага слоя, да астатніх уваходаў — размешчаныя паміж крыніцай выпрамянення і дадзеным слоем. Выхадны сігнал мае інфармацыю толькі аб часціцах, паглынутых у выпрабаваным слоі рэчыва. Выкарыстоўваецца ў ядз. электроніцы, амплітудных аналізатарах, дэшыфратарах, дэкадавальных прыладах і інш.
серыйнае навуковае выданне. Выдавалася ў 1927—30 у Мінску на бел. мове Інбелкультам і БелАН. У серыю ўваходзілі «Працы...» камісій, кафедраў, ін-таў Інбелкульта (кн. 1—6) і БелАН (кн. 7—13). Змяшчаліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтвазнаўстве, філалогіі і правазнаўстве, справаздачы аб экспедыцыях, дзейнасці навук. устаноў, рэцэнзіі і бібліягр. агляды. Пераважная ўвага аддавалася публікацыям даследаванняў і крыніц па гісторыі і культуры Беларусі (асабліва перыяду феадалізму), бел. мове (працы А.Бурдзейкі, Я.Гембіцкага, Дз.І.Даўгялы, М.В.Доўнар-Запольскага, В.Д.Дружчыца, С.А.Дубінскага, Т.Забелы, У.Ігнатоўскага, А.Дз.Кавалені, К.Кернажыцкага, У.Краснянскага, М.Любаўскага, А.М.Ляўданскага, В.Мачульскага, К.М.Палікарповіча, У.Пічэты, Ц.Сцяпанава, С.С.Шутава, М.М.Шчакаціхіна, А.Ясінскага). Выданне ілюстравалася малюнкамі, фатаграфіямі, картамі, схемамі, планамі; змяшчала геагр. паказальнікі.
феадальная грашовая павіннасць сялян ВКЛ у 16—18 ст. Спаганялася пры ўнясенні чыншу. Звычайна складала 1 грош з кожнага злотага чыншу (адсюль другая назва). Была пашырана на ўсёй тэр. Беларусі.