возера ў Полацкім р-не, у бас.р. Палата, за 20 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,54 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 4,3 м, даўж. берагавой лініі 4,3 км. Пл. вадазбору 5,4 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 2—5 м, разараныя, на Пнвыш. 6—10 м, у ніжняй ч. стромкія, пад хмызняком. Пойма шыр. да 8 м, увільготнена, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Дно плоскае, у паўн.-ўсх.ч. пясчаная мель, прыбярэжная ч. да глыб. 2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелістае. Зарастае. Злучана пратокай з р. Палата.
вёска ў Багушэўскім с/с Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 38 км на У ад г. Сянно, 58 км ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Багушэўская. 300 ж., 119 двароў (2001). Помнік А.К.Гараўцу і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
СКО́ЙБЕДА (Анатоль Ціханавіч) (н. 2.9.1938, в. Масты Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1983). Вынаходнік СССР (1976). Скончыў БПІ (1966). З 1973 у БПА (з 1979 заг. кафедры, у 1997—2000 прарэктар). Навук. працы па аўтам. кіраванні цягава-скараснымі рэжымамі шматпрыводных мабільных машын, передачах гнуткай сувяззю, надзейнасці машын. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Автоматизация ходовых систем колесных машин. Мн., 1979;
Ременные передачи. Мн., 1995 (разам з А.М.Ніканчуком);
Прикладная механика. Мн., 1997 (у сааўт.);
Детали машин и основы конструирования. Мн., 2000 (разам з А.В.Кузьміным, М.М.Макейчыкам).
харвацкі і югаслаўскі мовазнавец. Чл.-кар. Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў. Д-рфілал. й. (1912). Скончыў Венскі ун-т (1904). Выкладаў у школе, у Заграбскім ун-це. Даследаванні ў галіне славянскіх і раманскіх моў, параўнальнай лінгвістыкі, балканалогіі, анамастыкі і этымалогіі, гісторыі югаславянскіх і замежных л-р. Аўтар прац «Прыход славян у Міжземнамор’е» (1934), «Нарыс французскай граматыкі» (т. 1—2, 1938—39), «Асновы раманскай лінгвістыкі» (т. 1—3, 1940), «Славянства і раманства на астравах Адрыятыкі» (т. 1—2, 1950), «Этымалагічнага слоўніка харвацкай ці сербскай мовы» (т. 1—4, 1971—74).
СКО́КАЎ (Павел Іванавіч) (н. 16.8.1940, г. Табольск Цюменскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і камп’ютэрнай графікі. Канд.тэхн.н. (1967), праф. (1996). Скончыў БПІ (1962). З 1966 у Віцебскім тэхнал. ун-це (у 1973—81 прарэктар, з 1978 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні алгарытмаў і праграмна-матэм. забеспячэння для апрацоўкі інфармацыі аб прасторавых і плоскіх аб’ектах і праектавання колеравых вырашэнняў адна і шматслойных вырабаў ткацкай вытв-сці (дэсінатарскія комплексы). Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Машинная графика. Автокад. Витебск, 1998;
Сборник заданий по машинной графике. Витебск, 2000.
помнік палацава-паркавай архітэктуры барока ў в. Скокі Брэсцкага р-на. Створана ў 18 ст. ў маёнтку М.Нямцэвіча — бацькі пісьменніка Ю.Нямцэвіча Комплекс уключае палац (1770-я г.) і парк. Палац і 2 бакавыя сіметрычна пастаўленыя флігелі (афіцына і стайня, не захаваліся) утваралі парадны двор, замкнёны паўкруглай агароджай з брамай. Перад палацам на адной восі з ім стаяла драўляная родавая капліца-пахавальня. 2-павярховы прамавугольны ў плане мураваны палац, накрыты ламаным вальмавым дахам, фланкіраваны вуглавымі алькежамі, якія завяршаліся ў мінулым барочнымі фігурнымі купаламі.
Цэнтр ч. вылучана падвойнымі пілястрамі і вынаснымі балконамі на слупах. Парк мяшанага рэгулярна-пейзажнага тыпу, высаджаны на раўнінным рэльефе. У паўн.ч. знаходзяцца партэр, 2 невял. лужкі, уязная алея, у паўд. — густая грабавая алея, абапал якой лужкі, якія чаргаваннем, памерамі і формай нагадваюць баскеты рэгулярнага тыпу. Па перыметры ідзе кальцавая алея. У парку растуць экзоты: хвоя веймутава, лістоўніца еўрап., конскі каштан звычайны, акацыя белая, біручына, лох вузкалісты і інш.
В.Р.Анціпаў, А.М.Кулагін.
Скокаўская сядзіба. Агульны выгляд (з малюнка Н.Орды) і план палаца.
сямейства адзіночных вос надсям. джалячых атр. перапончатакрылых. Каля 450 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 2 віды: С. чатырохкропкавая (Scolia quadripunctata) і С. валасістая, або стэпавая (S. hirta). Актыўныя днём.
Даўж. да 6 см. Цела валасістае, афарбоўка звычайна чорная з жоўтым малюнкам. Дарослыя кормяцца на кветках. Паразіты лічынак пласцініставусых жукоў, якія з’яўляюцца кормам для лічынак С. Развіццё з поўным ператварэннем. Іл.гл. ў арт.Восы.
гістарычная вобласць на крайнім Пд Швецыі. Займае аднайм. паўвостраў, уразаецца ў мора на 100 км, на З абмываецца прал. Эрэсун, на Пд і У — Балт. морам. У рэльефе пераважаюць узгорыстыя раўніны, ёсць асобныя грады з гранітаў і гнейсаў (выш. да 226 м). Клімат умераны. Большая ч.тэр. разарана, участкі шыракалістых лясоў (дуб, бук), верасоўнікі. Гарады Мальмё, Лунд і інш.
...СКОП (ад грэч. skopeō назіраю), другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае назву прыбораў ці прылад для назірання (напр., мікраскоп, тэлескоп).
старажытнагрэчаскі скульптар і архітэктар 4 ст. да н.э. Ураджэнец в-ва Парас. Творчая дзейнасць прыпадае на 380—330 да н.э. Працаваў у Атыцы, у гарадах Грэцыі і М.Азіі. Работы: храм Афіны ў Тэгеі са скульпт. кампазіцыямі на франтонах (захаваліся фрагментарна), мармуровы фрыз маўзалея ў Галікарнасе), у рым. копіях — статуі «Менада», «Малады Геракл», «Мелеагр», «Потас». Мастацтва С. прасякнута драм. пафасам, у вобразах раскрываюцца моцныя душэўныя пачуцці, барацьба страсцей. Творчасць С. паўплывала на скульптараў эпохі элінізму (гл.Эліністычнае мастацтва).
Скопле (Skoplje), горад, сталіца Македоніі. Знаходзіцца на Пн краіны, на р. Вардар. Каля 500 тыс.ж., з прыгарадамі каля 650 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. і культ. цэнтр Македоніі. У С. сканцэнтравана каля 50% прамысл. вытв-сці краіны. Прам-сць: тытунёвая, піваварная, садавіна-агароднінакансервавая, мукамольная, мясная, мылаварная, гарбарна-абутковая, тэкстыльная; новыя галіны: металургія, вытв-сць алюмініевых вырабаў, с.-г. машын, шкляная, цэм., мэблевая. Саматужнае дыванаткацтва. Македонская акадэмія навук і мастацтваў. Ун-т. У 1963 горад моцна пацярпеў ад землетрасення.
У старажытнасці каля сучаснага С. знаходзіўся гал. горад ілірыйскага племя дарданаў Скупі, заваяваны ў канцы 1 ст. да н.э. рымлянамі. З канца 3 ст.н.э. Скупі — цэнтр рым. правінцыі Дарданія. У 518 ён разбураны землетрасеннем. У 6 ст. каля руін Скупі пабудаваны С. У канцы 7 ст. заселены славянамі. У 9—10 ст. у складзе Першага Балгарскага царства, з 1282 — сербскай дзяржавы. У 13—14 ст. буйны гандл.цэнтр. Пры Стэфане Душане (у 1331—55) С. — сталіца сербска-грэч. царства. У 1392—1912 пад уладай туркаў. З 1913 у складзе Сербіі, з 1918 Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславіі). У 1941—45 акупіраваны ням.-фаш. войскамі, цэнтр. антыфаш. барацьбы. У 1946—91 сталіца Сацыяліст. Рэспублікі Македонія ў складзе СФРЮ.
Горад спалучаў сучасную забудову з сярэдневяковай. Да землетрасення, у выніку якога зруйнавана да 80% будынкаў, у ім захоўваліся рэшткі цыклапічных абарончых сцен і акведук (6 ст.), мячэці (Султана Мурата, 1436; 1схак-бега, 1438; Іса-бега, 1475; Мустафа-пашы, 1492; Ях’я-пашы, 1504), лазня (1489—97), 8-арачны каменны мост (15 ст.), заезныя дамы (15—19 ст.), крыты базар «безістэн» (1689), гадзіннікавая вежа (1566—72), царква св. Спаса (канец 17 — пач. 18 ст.) і інш. помнікі архітэктуры. Рэстаўрацыйныя і аднаўленчыя работы вядуцца пераважна на аснове праекта яп.арх. К. Тангэ і макед. архітэктараў. У цэнтры горада пабудаваны Акадэмія навук і мастацтваў, Макед.нар.т-р, гіст. архіў і інш. Каля С. — руіны ілірыйскага і рым.г. Скупі (рэшткі т-ра, тэрм, базілікі, некропаля), царква св. Панцеляймона ў Неразі (1164, фрэскі). Музеі: этнагр., археал., маст. галерэя.