[ад лац. alga марская трава, водарасць + ...цыд(ы)],
хімічныя рэчывы, якія знішчаюць водарасці. Найчасцей як альгіцыды выкарыстоўваюцца злучэнні з актыўным хлорам, хлорная вапна, чацвярцічныя солі амонію, многія солі і комплексы медзі. Прымяняюцца для ачысткі ў тэхн. сістэме, водазабеспячэння, прадухілення цвіцення вады і барацьбы з пашырэннем непажаданай альгафлоры.
вёска ў Беларусі, у Бабініцкім с/с Віцебскага р-на, за 4 км ад р.Зах. Дзвіна. Цэнтр акц.т-ва «Альгова». За 3 км ад чыг. ст. Віцебск. 1408 ж., 552 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
вёска ў Беларусі, у Вялікамалешаўскім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Палессе». За 65 км на ПнУ ад Століна, 310 км ад Брэста, 72 км ад чыг. ст. Гарынь. 1024 ж., 321 двор (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Васкрасенская царква — помнік нар. драўлянага дойлідства (1817).
ферменты класа ліязаў, якія зваротна каталізуюць расшчапленне сувязяў паміж атамамі вугляроду ў вугляводах. У вял. колькасці ёсць у жывёльных, раслінных і мікраарганізмах (у мышцах млекакормячых альдалазаў да 10% ад усіх растваральных бялкоў). Маюць асабліва важнае значэнне ў працэсах анаэробнага расшчаплення цукроў, напр. пры гліколізе і фотасінтэзе. Каталізуюць рэакцыі паміж альдэгідамі і кетонамі.
стэроідны гармон кары наднырачнікаў пазваночных жывёл і чалавека. Найб. актыўны з мінералакартыкоідаў, стымулюе вывядзенне калію і затрымку натрыю ў арганізме, процідзейнічае яго абязводжванню. Уплыў на іонны абмен рэалізуецца праз ныркі, кішэчнік, потавыя і слінныя залозы, шчэлепы і інш. Актыўны толькі ў свабодным стане; у крыві каля 50—75% альдастэрона звязана бялкамі. Сакрэцыя рэгулюецца рэнін-ангіятэнзіўнай сістэмай, узроўнем іонаў Na+ і K+ у крыві, кортыкатрапінам, сератанінам. Выкарыстоўваецца як лек. сродак пры адысонавай хваробе.
монацукрыды, якія маюць на канцы ланцуга малекулы альдэгідную групу. Адрозніваюць альдатрыёзы, альдатэтрозы, альдапентозы, альдагексозы і інш. Да альдозаў належаць гліцэральдэгід, глюкоза, рыбоза, галактоза і інш., якія могуць існаваць і ў форме кетозаў.
дачка вял. князя ВКЛГедзіміна. У 1325 (паводле інш. звестак 1323) аддадзена замуж за сына польск. караля Уладзіслава І Лакеткі Казіміра (з 1333 польскі кароль Казімір III). Гэты дынастычны шлюб быў заключаны дзеля ўмацавання саюзу паміж ВКЛ Польшчай з мэтаю сумеснай барацьбы супраць Тэўтонскага ордэна. Вынікам збліжэння дзяржаў стаў сумесны паспяховы паход на Брандэнбург 1326 на чале з кн.Давыдам Гарадзенскім.
род кветкавых раслін сям. расіцавых. Адзіны трапічны від — альдраванда пухіраватая (A. vesiculosa). Расце ў паўд.-ўсх. раёнах Афрыкі, паўд. і цэнтр.раёнах Еўропы, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і на Д. Усходзе. На Беларусі трапляецца ў азёрах, рачных затоках і старыцах на Палессі і ў Паазер’і. Рэдкая, занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Шматгадовая насякомаедная плаваючая ў вадзе травяністая расліна без каранёў, з тонкім ніткападобным сцяблом даўж. 5—10 см і круглаватымі лістамі, сабранымі па 6—9 у кальчакі. Кожны ліст мае пласцінку з 2 акруглых палавінак з адчувальнымі валаскамі па краі (лоўчы апарат) і стрававальнымі залозкамі ўнутры. Кветкі дробныя, белыя, адзіночныя, пазушныя. Плод каробачка. Дэкар. расліна, прыдатная для акварыумаў.
α Цяльца, зорка 1-й зорнай велічыні (0,8 візуальнай зорнай велічыні), самая яркая ў сузор’і Цяльца. Чырвоны гігант, свяцільнасць у 150 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 21 пс.