вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Нёман, каля аўтадарогі Масты—Скідзель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнЗ ад Мастоў, 48 км ад Гродна, 10 км ад чыг. ст. Чарлёна. 1058 ж., 424 двары (1997). Мясаперапрацоўчы камбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква.
балота на ПдУ Пінскага р-на Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Стыр. Нізіннага тыпу. Пл. 7,6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 5,8 тыс.га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,2 м. Балота ў натуральным стане. Растуць асокі, ёсць хмызнякі з вярбы. Часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. Паўн.ч. балота асушаецца.
ДУБНО́Ў (Сямён Маркавіч) (10.10.1860, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — снеж. 1941),
яўрэйскі гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч. У 1880—1906 жыў у Пецярбургу, Адэсе, Вільні. З 1882 супрацоўнік час. «Восход» для яўрэйскай інтэлігенцыі. З 1906 лектар Вольнага ун-та Лесгафта ў Пецярбургу, на курсах усходазнаўства. У 1909—18 рэдактар час. «Еврейская старина». З 1917 праф. Пецярбургскага, з 1919 Яўр. ун-таў. З пач. 1920-х г. у Літве, Германіі, Латвіі. Забіты фашыстамі ў рыжскім гета. Аўтар даследаванняў па сусветнай гісторыі яўрэяў. Сабраў і апублікаваў шмат дакументаў, пераважна па гісторыі бел. яўрэяў. Даў новую перыядызацыю гісторыі яўр. народа, паклаў пачатак сацыялагічнага падыходу ў вывучэнні гісторыі яўрэяў.
Тв.:
Учебник еврейской истории для еврейского юношества. Ч. 1—3. Одесса, 1898—1901;
Краткая история евреев: Учеб. евр. истории: Для школы и самообразования. Ч. 1—3. СПб., 1912;
Всемирная история еврейского народа от древнейших времен до настоящего времени. Т. 1—10. Рига, 1934—38.
ДУБО́ВІК (Сямён Андрэевіч) (парт.псеўд.Андрэй, Стары, Балюк; 16.2.1888, в. Нароўшчына Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 28.10.1937),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1909 эміграваў у ЗША, у 1911 за рэв. дзейнасць высланы адтуль, вярнуўся ў Расію. Не раз быў арыштаваны царскімі ўладамі. У грамадз. вайну нач. аддзела забеспячэння 2-й Укр. брыгады. З 1921 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. Адзін з заснавальнікаў КПЗБ, удзельнік яе 1-й канферэнцыі (кастр. 1923). У 1923—24 сакратар Брэсцкага акругкома КПЗБ. У 1924 арыштаваны польск. ўладамі, прыгавораны да 4 гадоў турмы. З 1928 у апараце ЦККПЗБ. З 1930 у СССР, працаваў пры Прадстаўніцтве ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б. У 1937 арыштаваны органамі НКУС і прыгавораны Асобай нарадай да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
ДУБО́ВІК (Уладзімір Аляксандравіч) (7.7.1903, в. Немча Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1987),
генерал-лейтэнант (1959). У Чырв. Арміі з 1919. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). Удзельнік грамадз. вайны на Паўд. фронце, да 1940 у Генштабе РСЧА, потым у Забайкальскай ваен. акрузе. У Вял.Айч. вайну на фронце з крас. 1944, камандзір дывізіі. Удзельнік вайны з Японіяй. Да 1968 у Сав. Арміі, на розных пасадах у ваен.ВНУ, Генштабе Узбр. Сіл СССР, ваен. аташэ, узначальваў дэлегацыю СССР пры Ваенна-штабным к-це ААН.
бел. і ўкр. пісьменнік, грамадскі і царк. дзеяч. Прыхільнік уніі. У палемічных творах «Пра вярхоўную ўладу ў царкве божай» (Львоў, 1644), «Правільны каляндар» (Вільня, 1644) шырока выкарыстоўваў бел.-літ. і ўкр. летапісы, маскоўскія хронікі, зах.-еўрап.літ. крыніцы. Высока ацэньваў каляндарна-астранамічныя даследаванні М.Каперніка, разам з тым адмаўляў яго геліяцэнтрычную тэорыю.
Літ.:
Харлампович К.В. Западнорусские православные школы XVI і начала XVII века... Казань, 1898;
Далматов Н. Супрасльский Благовещенский монастырь. СПб., 1892.
група фармацый карэнных шыракалістых лясоў, аснову дрэвастою якіх складаюць віды з роду дуб. Пашыраны ў Еўропе, Усх. Азіі, на Д.Усходзе, у Паўн. і Паўд. Амерыцы, пераважна ў горных і перадгорных раёнах. У Зах., Цэнтр. і Усх. Еўропе Д.л. створаны пераважна дубам звычайным, або летнім (Q. robur), і скальным, або зімовым (Q. petraea), у Паўд. Еўропе і Міжземнамор’і — каменным (Q. ilex) і коркавым (Q. suber), на Каўказе — грузінскім (Q. iberica), ва Усх. Азіі і на Д.Усходзе — зубчастым (Q. dentata) і мангольскім (Q. mongolica), у Паўн. Амерыцы — чырвоным (Q. rubra), паўночным (Q. borealis) і балотным (Q. palustris). На Беларусі дрэвастоі Д.л. складаюцца ў асноўным з дубу звычайнага — чыстыя і з дамешкам ясеню, клёну, грабу, ліпы, ільмы, хвоі, елкі, бярозы, асіны, вольхі чорнай, часта з выразным 2-м ярусам. Яны займаюць 4% агульнай плошчы лясоў. Найб. пашыраны ў паўд., зах. і цэнтр. раёнах. Пашырэнне Д.л. і іх фітацэнатычная структура маюць выразныя занальныя асаблівасці. Вылучаюць 3 геабат. падзоны ў напрамку з Пн на Пд: яловых, ялова-грабавых і грабавых дуброў. Пераважаюць кандамінантныя фітацэнозы: у цэнтр.ч. — ялова-дубова-грабавыя, на Пд — дубова-грабавыя, хваёва-дубова-грабавыя, ясянёва-дубова-грабавыя, ліпава-клянова-дубова-грабавыя. Найб. пашыраныя тыпы Д.л.: кіслічныя, чарнічныя, арляковыя, сніткавыя, поймавыя, вострыцавыя, папарацевыя, крапіўныя. Сярэдні ўзрост 40 гадоў. Д.л. маюць важнае прыродаахоўнае, сан.-гігіенічнае і эстэт. значэнне, даюць высакаякасную драўніну для розных галін прам-сці.