Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ДВО́РЫШЧА,

вёска ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Жыжма, каля аўтадарогі Ліда—Ашмяны. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Ніва». За 15 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Ліда, 125 км ад Гродна. 546 ж., 170 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 80

ДВО́РЫШЧА,

вёска ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе г.п. Расоны — в. Краснаполле. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПдУ ад Расонаў, 170 км ад Віцебска, 26 км ад чыг. ст. Дрэтунь. 268 ж., 113 двароў (1997). Лясніцтва, базавая школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 6, с. 80

ДВО́РЫШЧА,

вёска ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПдЗ ад горада і 12 км ад чыг. ст. Хойнікі, 109 км ад Гомеля. 491 ж., 255 двароў (1997). Клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 80

ДВО́РЫШЧАНСКАЕ ВО́ЗЕРА,

у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Маларыта, за 11 км на ПдЗ ад г. Маларыта. Пл. 0,23 км², даўж. 620 м, найб. шыр. 540 м, найб. глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 8,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, спадзістыя, пад лугам. Берагі нізкія, тарфяністыя. У возера з дапамогай помпаў падаецца вада з асушальных каналаў, з ПдУ выцякае ручай у р. Маларыта.

т. 6, с. 80

ДВОР НІ́ЗГАЛАВА,

вёска ў Бачэйкаўскім с/с Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл., паблізу р. Ула, каля шашы Чашнікі—Ула. Цэнтр калгаса. За 25 км на З ад Бешанковіч, 76 км ад Віцебска, 23 км ад чыг. ст. Чашнікі. 197 ж., 64 двары (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба «Нізгалава» (2-я пал. 19 ст.).

т. 6, с. 79