Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ЗАДНІ́ПРУ ((Zadnipru) Пётр Іонавіч) (13.1.1927, с. Саука, Малдова — 23.9.1976),

малдаўскі паэт. Скончыў Кішынёўскі ун-т (1952). Дэбютаваў у 1952 паэт. зб-камі «Святло палёў» і «Стэпавыя агні». У кнігах «Людзі, дарагія людзі...» (1962), «Смак хлеба» (1964), «Сыны вы мае, сыны!..» (1977) апаэтызаваў жыццё малд. вёскі, яе праблемы і клопаты. Пераклаў на малд. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову творы З. пераклалі М.Лужанін, С.Панізнік, Г.Шупенька.

т. 6, с. 498

ЗА́ДНІ МОЗГ,

аддзел цэнтральнай нервовай сістэмы паміж сярэднім і прадаўгаватым мозгам, які складаецца з вароліева моста і мазжачка.

У вароліевым мосце мноства папярочных і падоўжных нерв. валокнаў, сканцэнтраваны рухальныя і адчувальныя шляхі ц. н. с., размешчаны сеткападобная рэтыкулярная фармацыя (каардынуе дзейнасць сістэм, што рэгулююць вегетатыўна-вісцэральныя і сенса-маторныя функцыі арганізма), ядры некаторых чэрапна-мазгавых нерваў, цэнтры, што рэгулююць слінацячэнне, міганне, голасаўтварэнне. Мазжачок размешчаны ў задняй чарапной ямцы пад патылічнымі долямі паўшар’яў вял. мозга; вытворнае задняга мазгавога пузыра. Інтэгруе інфармацыю ад мышачных рэцэптараў, вестыбулярнай сістэмы, маторных цэнтраў; каардынуе работу мышцаў; рэгулюе мышачны тонус.

Г.Дз.Сітнік.

т. 6, с. 498

ЗА́ДНІ МОСТ,

сукупнасць вузлоў ці асобных агрэгатаў шасі самаходных машын (аўтамабіля, трактара і інш.), якая з’яўляецца апорай задняй часткі машыны і звычайна перадае вярчальны момант ад карданнага вала ці непасрэдна каробкі перадач рухачу. Мае картэр, кажухі паўвосей, гал. перадачу з дыферэнцыялам і паўвосі. На З.м. ўстанаўліваюць колавыя тармазы і калодкі з коламі. Злучаецца з рамай (ці нясучым кузавам) непасрэдна (калі заднія колы маюць незалежную падвеску) або з дапамогай падвескі.

Задні мост аўтамабіля: 1 — вал; 2, 3 — галоўная перадача; 4 — дыферэнцыял; 5 — паўвось; 6 — картэр.

т. 6, с. 498

ЗА́ДНЯЕ ВО́ЗЕРА, Галбея Паўднёвая,

у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Галбіца (працякае праз возера), за 5 км на Пн ад г. Паставы. Пл. 0,36 км2, даўж. 1,7 км, найб. шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Схілы катлавіны выш. да 6 м, на 3 і ПнУ разараныя, на ПдЗ пад лесам. На 3 упадае ручай Цімара.

т. 6, с. 498

ЗА́ДНЯЕ ВО́ЗЕРА,

у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Эса, за 6 км на Пд ад г. Лепель. Пл. 0,26 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 32,6 км2. Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад лесам і хмызняком, на ПнУ месцамі разараныя. На Пн злучана ручаём з Доўгім возерам, на Пд выцякае ручай у р. Эса.

т. 6, с. 498

ЗАДНЯШЧЭ́ЛЕПНЫЯ (Opisthobranchia),

падклас бруханогіх малюскаў. 12 атр., па інш. сістэме 5. Каля 13 тыс. відаў. Пашыраны на розных глыбінях Сусветнага ак., некат. ў прэсных водах. Большасць жыве на марскім дне, на пясчаным або глеістым грунце. Найб. вядомыя З.: актэон (Actaeon tornatilis), марскі заяц (Aplysia depilans), куклянка-парасон (UmbreÚa mediterranea) і інш.

Цела выцягнутае, пляскатае. Нага часта відазмененая, яе бакі могуць разрастацца ў крылападобныя лопасці (параподыі) для плавання. Па баках спіны часта скурныя нарасці (другасныя шчэлепы). Мантыйны комплекс ссунуты назад на правым баку цела (адсюль назва). Гермафрадыты. У большасці развіццё праз планктонную лічынку (велігер). Драпежнікі і расліннаедныя.

т. 6, с. 498

ЗАДО́БРАСЦЬ,

рака, гл. Добрасць.

т. 6, с. 498

«ЗАДО́РА»,

прыватнаўладальніцкі герб, якім у Польшчы, Беларусі, Літве і на Украіне карысталіся больш за 60 родаў, у т.л. Борхі, Даўгялы, Кезгайлы, Лянцкаронскія. У блакітным полі сярэбраная галава льва, з пашчы шугае полымя; клейнод — над прылбіцай з каронай такая ж галава. Вядомы з канца 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.

В.С.Пазднякоў.

Герб «Задора».

т. 6, с. 498

ЗАДО́Р’Е,

вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе в. Даўгінава — в. Жардзяжжа. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на Пн ад г.п. Лагойск, 90 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Будслаў. 352 ж., 135 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 6, с. 499

ЗАДО́РЫН (Андрэй Германавіч) (н. 22.8.1960, в. Бярозаўка Пермскай вобл., Расія),

бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1984). Творчасці ўласцівы індывідуальнасць бачання свету, псіхал. выразнасць кампазіцый, тонкі каларыт. Сярод работ: «Вяртанне. 1953 год» (1987), «Курапаты», «Калядныя яблыкі», «Сынок, тут быў сад», «Партрэт мастацтвазнаўцы», «Галлё для вогнішча» (усе 1988), «Зімовы сад» (1989) і інш.

М.М.Паграноўскі.

А.Задорын. Калядныя яблыкі. 1988.

т. 6, с. 499