англійскі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1955). Унук Т.Г.Гекслі. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1938). З 1941 у Трыніты-каледжы г. Кембрыдж (у 1952—60 дэкан). З 1960 у каледжы ун-та Лондана. Навук. працы па праблемах нейрафізіялогіі. Даследаваў сінапсы нерв. валокнаў і фіз.-хім. змены пры перадачы нерв. імпульсу, іонныя механізмы ўзбуджэння і тармажэння ў нерв. сістэме. Стварыў тэорыю мышачнага скарачэння (1957). Нобелеўская прэмія 1963 (з А.Л.Ходжкінам і Дж.К.Эклсам).
англійскі біёлаг, філосаф. Першы ген. дырэктар ЮНЕСКА (1946—48). Унук Т.Г.Гекслі, брат О.Хакслі. Навук. працы па агульных пытаннях эвалюцыі, эксперым. эмбрыялогіі, этыкі, ахове прыроды («Эсэ біёлага», 1923; «Чалавек у сучасным свеце», 1947). Адзін са стваральнікаў сінт. тэорыі эвалюцыі («Эвалюцыя, новы сіятэз», 1942).
ХА́КСЛІ (Huxley) Олдас Леанард (26.7.1894, Годалмінг, Вялікабрытанія — 22.11.1963),
англійскі пісьменнік. Брат Дж.С.Хакслі. Скончыў Оксфардскі ун-т (1921). Дэбютаваў як паэт (1916). У інтэлектуальных «раманах ідэй» «Жоўты Кром» (1921), «Блазнерскі карагод» (1923), «Кантрапункт» (1928) выкрываў заганы тагачаснага грамадства. Вядомасць прынеслі антыутопіі «Цудоўны новы свет» (1932) і «Малпа і сутнасць» (1948) — сатыра на таталітарызм, стандартызаваны лад жыцця «грамадства спажывання». Разгубленасць і трывога за будучыню чалавецтва, нявер’е ў сац. прагрэс і духоўны патэнцыял асобы (сац.-псіхал. раман «Геній і багіня», 1955) прывялі Х. да містыцызму, ідэй будызму (раман-утопія «Востраў», 1962). Аўтар філас. раманаў «Сляпы ў Газе» (1936), «Пасля многіх гадоў памірае лебедзь» (1939), зб-каў вершаў, апавяданняў, філас. трактатаў, літ.-крытычных і мастацтвазнаўчых артыкулаў. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв.:
Рус.пер. — Желтый Кром: Роман. Рассказы. М., 1987;
Контрапункг;
Новеллы. Л., 1990;
О дивный новый мир. Обезьяна и сущность. Через много лет: Романы. М., 2002.
ХАКУСА́Й Кацусіка, (верасень 1760, Токіо — 18.4.1849), японскі жывапісец і графік; заснавальнік пейзажнага жанру ў яп. гравюры. Вучыўся ў гравёра К.Сюнсё і інш. майстроў. Буйнейшы прадстаўнік кірунку укіё-э. У сваіх творах адлюстроўваў разнастайныя ландшафтныя матывы (каля 30 тыс. малюнкаў і гравюр) з дапамогай смелых перспектыўных эфектаў і нечаканых колеравых спалучэнняў: серыі каляровых і тонавых ксілаграфій «36 відаў Фудзі» (1823—29), «Вандраванне па вадаспадах розных правінцый» (1827—33), «100 відаў Фудзі» (1834—35). Працаваў таксама ў жанрах «прыгажуні», «людзі». Выканаў серыю «Паэты Кітая і Японіі» (1830), ілюстраваў кнігі (больш за 500), ствараў зб-кі «Манга» («Змешаныя малюнкі», да 1871 выдадзена 15 тамоў). Яго творчасць паўплывала на еўрап. жывапіс і графіку канца 19 — пач. 20 ст.
Літ.:
Воронова Б.Г. Кацусика Хокусай: Графика. М., 1975.
Кінгстан-апон (эпон) Хал (Hull, Kingston upon Hull),
горад на У Вялікабрытаніі. 263 тыс.ж. (1991). Порт на Паўночным м., у эстуарыі р. Хамбер. Прам-сць: машынабудаванне (у т. л. суднабудаванне і вытв-сць суднавых рухавікоў), хім., дрэваапр., харчасмакавая. Рыбалавецкая база. Ун-т.
ХАЛ (Hull) Кордэл (2.10.1871, Овертан-Каўнты, штат Тэнесі, ЗША — 23.7.1955),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў Камберлендскі ун-т (1891). Ў 1892 выбраны ў палату прадстаўнікоў штата Тэнесі. У 1907—21 і 1923—31 кангрэсмен ЗША, у 1931—33 сенатар, у 1933—44 дзярж. сакратар у адміністрацыі Ф.Рузвельта. Прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформ урада Т.В.Вільсана, падтрымліваў Лігу Нацый. Праводзіў палітыку добрасуседства і зніжэння гандл. бар’ераў. На Панаамерыканскіх канферэнцыях (1933, 1938) прапагандаваў палітыку неўмяшання ва ўнутр. справы лац.-амер. краін. У 2-ю сусв. вайну выступаў у падтрымку антыгітлераўскай кааліцыі, супраць яп. экспансійнай палітыкі. Прымаў удзел у падрыхтоўцы стварэння ААН. Нобелеўская прэмія міру 1945.
ХАЛ (Hull) Роберт (Бобі) Мэрвін (н. 3.1.1939, Пойнт-Ан, Канада),
канадскі спартсмен (хакей з шайбай). Нападаючы клубаў Нац. хакейнай лігі (НХЛ) «Чыкага Блэк Хоўкс» (1957—72) і «Хартфард Уэлерс» (1980—81), клуба Сусв. хакейнай асацыяцыі (СХА) «Вініпег Джэтс» (1972—79). Чэмпіён НХЛ (1967, 1970). Уладальнік Кубка Стэнлі (1961) — гал. прыза сезонаў НХЛ, міжнар. Кубка Канады (1976). Адзін з самых выніковых хакеістаў у гісторыі НХЛ (609 закінутых шайб) і СХА (303 шайбы).
ХАЛАДЗІ́ЛАЎ Алег Віктаравіч (н. 27.5.1951, г. Іжэўск, Удмурція),
бел. вучоны ў галіне трыбатэхнікі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (2000). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1974). З 1974 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1997 заг. лабараторыі). Адначасова з 1995 у Бел. ун-це транспарту (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па механіцы і фізіцы кантакту цвёрдых цел, матэрыялазнаўстве, тэхн. дыягностыцы вузлоў трэння машын. Распрацаваў фіз. метады і сродкі дыягностыкі стану трыбатэхн. сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола 1982.
Тв.:
Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн., 1987 (у сааўт.);
Русско-белорусско-английский словарь в области трения, изнашивания и смазки. Гомель. 1996 (разам з Т.П.Піліповіч, М.І.Петракаўцом);
Физика отказов механических систем. Мн., 1999 (разам з У.Э.Завістоўскім, П.М.Багдановічам).
машына для адводу цеплаты ад цела, якое ахаладжаецца, і перадачы яе ахаладжальнаму асяроддзю (вадзе, навакольнаму паветру). Дзеянне грунтуецца на розных халадзільных цыклах. Найб. пашыраны кампрэсійныя і абсарбцыйныя Х.м., у якіх ахаладжэнне дасягаецца кіпеннем холадагенту. У халадзільнай тэхніцы выкарыстоўваюць таксама параэжэктарныя і тэрмаэл. Х.м.
У кампрэсійных Х.м. холадагент кіпіць (выпараецца) у выпарніку і аднімае цеплату ў цела, што ахаладжаецца. Утвораная пара адпампоўваецца кампрэсарам, сціскаецца ім і падаецца ў кандэнсатар, дзе ахаладжаецца вадой або паветрам (кандэнсуецца). Потым холадагент зноў паступае ў выпарнік. У абсарбцыйных Х.м. рабочае рэчыва — растворы 2 кампанентаў з рознымі т-рамі кіпення. Кампанент з больш нізкай т-рай кіпення выконвае функцыю холадагенту, другі — абсарбенту. У выпарніку за кошт цеплаты, што аднімаецца ад ахаладжальнага цела, холадагент выпараецца, а ўтвораная пара паглынаецца абсорберам. У параэжэктарных Х.м. сціснутая вадзяная пара расшыраецца ў эжэктары, стварае разрэджванне ў выпарніку, што даводзіць т-ру кіпення вады да ≈5 °C (выкарыстоўваецца як холадагент); тэрмаэлектрычныя заснаваны Пельцье з’яве, складаюцца з электрычна звязаных тэрмаэлементаў. Выкарыстоўваюцца Х.м. ў розных галінах прам-сці (харч., буд., хім., медыцыне) і побыце (гл.Халадзільнік).
галіна тэхнікі, звязаная з атрыманнем і выкарыстаннем штучнага ахаладжэння ў межах ад 10 да -150 °C. Больш нізкія т-ры — галіна крыягеннай тэхнікі. Крыніцы холаду — халадзільныя машыны і ахаладжальныя рэчывы, у якіх працэсы раставання (напр., вадзяны лёд), сублімацыі (цвёрдая вуглекіслата — сухі лёд) або растварэння (ахаладжальныя сумесі) працякаюць пры т-рах ніжэй за 0 °C.
Сродкі Х.т.: халадзільныя ўстаноўкі, прамысл. і быт.халадзільнікі, лёдагенератары, тэрмабаракамеры, электронныя тэрмабатарэі, кандыцыянеры, замарожвальныя трубы (калонкі) і інш. Сродкі і метады Х.т. выкарыстоўваюць у хім. (вытв-сць азотнай і хлорнай кіслот, сінт. каўчукоў, штучных валокнаў і інш.), харч. (вытв-сць, транспартаванне, замарожванне харчовых прадуктаў і іх захоўванне), нафтаперапрацоўчай і газавай прам-сці, у медыцыне, біялогіі, спорце, буд-ве (для замарожвання ваданосных грунтоў).